Тэма сённяшняга дня - парадак і далейшае рэфармаванне сельскай гаспадаркі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час рабочай паездкі ў Шклоўскі раён.
Вайсковая часць 63615 адзначыла 80-гадовы юбілей. У частцы знаходзіцца база захоўвання бранятанкавай маёмасці. Тут праводзяць дыягностыку тэхнікі, неабходны рамонт камплектаў.
1 верасня ў Магілёве свае дзверы адчыніць спецыялізаваны ліцэй Міністэрства ўнутраных спраў. Тут будуць рыхтаваць будучых абітурыентаў для паступлення ў вышэйшыя навучальныя ўстановы ведамства. Цяпер у ліцэі актыўна вядуцца будаўнічыя работы.
У Магілёўскай вобласці працягваецца жніво. На раніцу 7 жніўня ўбрана 69 працэнтаў ад неабходных плошчаў збожжавых і зернебабовых культур. Намалочана больш за 600 тысяч тон. Сярэдняя ўраджайнасць - 25 з паловай цэнтнераў з гектара. Паўднёвыя сельскія раёны набліжаюцца да завяршэння жніва: 89 працэнтаў прыбраў Кіраўскі раён, 88 працэнтаў - Асіповіцкі.
Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 8 жніўня ўбрана 236 921 га, намалочана 604 474 тоны пры сярэдняй ураджайнасці 25,5 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
У Магілёве працуе школьны кірмаш, на якім прадстаўлены шырокі асартымент тавараў для вучобы: больш за 150 мадэлей адзення дзелавога стылю, звыш 100 - рукзакоў і ранцаў, каля 80 - школьнага абутку, а таксама разнастайныя канцтавары.
Старшыня Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Савета Рэспублікі Леанід Заяц правядзе 13 жніўня ў Асіповічах асабісты прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Цяпер галоўная задача не толькі ўстараніць наступствы непагадзі, але і атрымаць ад гэтага максімальны эканамічны эфект. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка падчас наведвання Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Галоўнай тэмай сустрэчы стала пытанне ліквідацыі наступстваў бураломаў.