RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Лесасекі Магілёўскай вобласці пасля непагадзі распрацоўваюць больш за 350 чалавек і каля 200 адзінак тэхнікі

Прэзідэнт паставіў дакладныя тэрміны па ўстараненні наступстваў урагану. У прыватнасці, спецыялісты лясной гаспадаркі да 1 лістапада павінны завяршыць суцэльныя санітарныя рубкі, а да канца года ўбраць адзінкавыя паваленыя дрэвы і захламленасць. На дзялянках Магілёўскай вобласці, адной з найбольш пацярпелых ад разгулу стыхіі, зараз працуюць больш за 350 чалавек, у тым ліку брыгады з Мінскай вобласці - на дапамогу прыйшлі Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Бярэзінскі лясгасы.

Трэцяя партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута з поўдня на поўнач Магілёўскай вобласці

Трэцяя партыя збожжаўборачных камбайнаў перакінута 30 ліпеня з паўднёвых у паўночныя раёны Магілёўскай вобласці. Гэта неабходна для паскарэння тэмпаў уборкі і зніжэння страт збожжа, расказаў карэспандэнту старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Анатоль Ланкуць.

Матэрыяльную дапамогу для збору дзяцей у школу атрымаюць 11777 шматдзетных сем'яў з Магілёўскай вобласці

У Магілёўскай вобласці больш за 22 тысячы дзяцей школьнага ўзросту са шматдзетных сем'яў. Для збору ў школу дзяржава дае ім аднаразовую матэрыяльную дапамогу. Выплаты пачынаюцца з 1 жніўня, і складаюць на адно дзіця 30% пражытачнага мінімуму.

Выпуск 29.07.2024

Беларуская

Сяргей Кавальчук: спорту ў рэгіёне надаецца вялікая ўвага, але ёсць да чаго імкнуцца

Міністр спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Сяргей Кавальчук з працоўным візітам наведаў Круглянскі раён.

Стартаваў прыём заявак на конкурс маладых журналістаў «Прэс-код»

Падаць заяўку на ўдзел у трэцім сезоне рэспубліканскага конкурсу маладых журналістаў «Прэс-код» можна да 1 верасня. Работы прымаюцца ў дзвюх узроставых катэгорыях: з 16 да 21 года і з 22 да 31.

Пераможцы будуць вызначаны ў сямі намінацыях, расказала прэс-сакратар Цэнтральнага камітэта БРСМ Кацярына Лакісава:

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 3 жніўня

У гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтах Магілёўскай вобласці, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска для вырашэння пытанняў на месцах па суботах з 09.00 да 12.00 працягваюць працаваць прамыя тэлефонныя лініі, адпаведныя нумары тэлефонаў размешчаны на іх інфармацыйных рэсурсах і ў СМІ.
 

Алімпіяда-2024: спартсмен з Краснаполля стаў паўфіналістам спаборніцтваў па акадэмічным веславанні

Беларускі спартсмен Яўген Залатой працягвае барацьбу за медаль XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы ў акадэмічным веславанні.

Аграрыі Магілёўшчыны намалацілі 412,5 тыс. тон збожжавых і зернебабовых

Аграрыямі Магілёўскай вобласці па стану на 30 ліпеня ўбрана 159 298 га, намалочана 412 530 тон пры сярэдняй ураджайнасці 25,9 ц/га збожжавых і зернебабовых культур (без уліку кукурузы, грэчкі і проса). Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.

Сяргей Хаменка 2 жніўня правядзе асабісты прыём грамадзян у Кіраўску

2 жніўня намеснік Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Сяргей Мікалаевіч Хаменка правядзе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Кіраўску з 12.00 да 13.00.