RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Капітальны рамонт цэнтральных вуліц у Крычаве (відэа)

У Магілёўскай вобласці актыўна вядзецца рамонт дарог і добраўпарадкаванне вуліц. Напрыклад, у горадзе Крычаве сёлета адрамантуюць 89 вуліц, тры з іх - адрамантуюць капітальна. Працы ў райцэнтры ўжо пачаліся.

Два пажары ў Бабруйскім і Шклоўскім раёнах адбыліся за суткі ў Магілёўскай вобласці

Два пажары ў Бабруйскім і Шклоўскім раёнах адбыліся за суткі ў вобласці. Работнікамі МНС выратаваны 2 жылыя дамы. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.

Стварыць ляльку-пялёнку і здзейсніць вандраванне ў мінулае прапануе музей Масленікава ў гэтыя выходныя

Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П. В. Масленікава запрашае на традыуійныя «Музейныя сустрэчы па выхадных». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.

У Магілёўскім раёне пройдзе спартыўнае свята «Маладосць. Энергія. Здароўе»

Раённае маладзёжнае спартыўнае свята «Маладосць. Энергія. Здароўе» адкрыецца ў суботу, 6 красавіка, ва Усходаўскай сярэдняй школе. Арганізатары мерапрыемства - аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама, сектар спорту і турызму, раённы камітэт БРСМ і раённы фізкультурна-спартыўны клуб.

Якія пытанні і тэмы хвалююць будучых дэлегатаў ВНС з сельскай мясцовасці

Днямі на пазачарговай канферэнцыі грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын» першым са структур грамадзянскай супольнасці вылучыла дэлегатаў на VII Усебеларускі народны сход. Зацверджана 80 чалавек: 10 - ад кожнай вобласці, 20 - ад Мінска. Па словах старшыні БСЖ Вольгі Шпілеўскай, гэта жанчыны, якія любяць сваю краіну і свой народ. Неабыякавыя, са стрыжнем усярэдзіне. Карэспандэнт «СД» даведалася ў дэлегатаў, чаму ім важна прыняць удзел у працы сходу і які парадак дня маюць намер прасоўваць.

Не быць абыякавымі да іншых: дабрачынная акцыя ў дапамогу бежанцам праходзіць у Магілёве

У Магілёве 3 красавіка стартавала абласная дабрачынная акцыя «Рука дапамогі» ў падтрымку бежанцаў з розных краін, якія часова знаходзяцца ў Слаўгарадскім раёне.

Сёння ў Беларусі пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі восьмага склікання

Сёння ў Беларусі пройдуць выбары членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання.

Анатоль Ісачанка: аднолькава важна, каб для жыхароў абласнога цэнтра і самага аддаленага райцэнтра ствараліся камфортныя ўмовы

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачэнка правёў сёння асабісты прыём грамадзян. Жыхароў Магілёва і Магілёўскага раёна, якія да яго звярнуліся, цікавілі пытанні добраўпарадкавання гарадскіх тэрыторый, а таксама - пашырэння тэрыторыі адных з грамадзянскіх могілак.

На фестывалі «Беларусь родная, музычная, народная» адбудзецца творчая прэзентацыя Чэрыкаўскага раёна

У Магілёве працягваецца фестываль народнай творчасці «Беларусь родная, музычная, народная». Стартаваўшы ў 2022 годзе, фэст працягвае сваё шэсце, прадстаўляючы культурны патэнцыял кожнага раёна Магілёўшчыны. Заўтра, 4 красавіка, на сцэне Магілёўскага абласнога цэнтра народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы выступяць творчыя калектывы Чэрыкаўскага раёна.