Раённае маладзёжнае спартыўнае свята «Маладосць. Энергія. Здароўе» адкрыецца ў суботу, 6 красавіка, ва Усходаўскай сярэдняй школе. Арганізатары мерапрыемства - аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама, сектар спорту і турызму, раённы камітэт БРСМ і раённы фізкультурна-спартыўны клуб.
Начальнік аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова расказала:
- Мерапрыемства праводзіцца з мэтай стварэння ўмоў для адаптацыі і замацавання маладых спецыялістаў, прапаганды здаровага ладу жыцця, рэалізацыі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі на тэрыторыі Магілёўскага раёна. Для нас вельмі важна, каб маладыя знаёміліся, стваралі сем'і, а не з'яжджалі ў горад, адпрацаваўшы належны пасля размеркавання час. Бо калі б не такія масавыя святы, то магло б здарыцца так, што працуе малады спецыяліст і не ведае, што ў суседнім населеным пункце на тэрыторыі гэтага ж сельсавета ў ФАПе, школе ці дзіцячым садку працуе ягоны равеснік ці равесніца.
У мерапрыемстве ў форме спартландыі прымуць удзел чатыры каманды - па восем чалавек у кожнай: зборныя Буйніцкага, Дашкоўскага, Вейнянскага і Кадзінскага сельсаветаў.
Пераможцаў узнагародзяць прызамі і дыпломамі. А завершыцца свята сумесным чаяваннем.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»