RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

За 9 месяцаў 2020 года ў Магілёўскай вобласці на пажарах загінула 67 чалавек

За 9 месяцаў гэтага года ў Магілёўскай вобласці адбылося 588 пажараў, загінула 67 чалавек. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.

Выраб транспартных калясак для аэрапортаў асвоілі на магілёўскім заводзе «Строммашына»

Выраб транспартных калясак для аэрапортаў асвоілі на магілёўскім заводзе «Строммашына». Першую партыю адправілі ў Маскву.

Спартсмены Магілёўшчыны ў ліку пераможцаў чэмпіянату Беларусі па боксе

Сталі вядомыя пераможцы чэмпіянату Беларусі па боксе, які завяршыўся ў Маладзечне.

У турніры сярод мужчын перамогі ў сваіх вагавых катэгорыях атрымалі Антон Чарнамаз (57 кг, Магілёўская вобласць), Артур Туніеў (60 кг, Магілёўская вобласць), Аляксандр Радзівонаў (69 кг, Магілёўская вобласць).

Магілёўская і Мінская мытні прыступаюць да рэалізацыі пілотнага праекта па ажыццяўлеенні аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання

З 12 кастрычніка Магілёўская і Мінская рэгіянальная мытні прыступаюць да рэалізацыі пілотнага праекта па ажыццяўленні мытных аперацый у цэнтры электроннага дэкларавання на рэспубліканскім узроўні.

Каманда Магілёўскай вобласці заняла трэцяе месца на Алімпійскіх днях моладзі Беларусі па настольным тэнісе

У Магілёве завяршыліся Алімпійскія дні моладзі Беларусі па настольным тэнісе сярод спартсменаў 2000 года нараджэння і маладзейшых.

У Магілёве гульні ў вялікі тэніс пачалі вучыць з дзіцячага садка

Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці № 8 горада Магілёва стаў першай установай дашкольнай адукацыі ў рэгіёне, дзе па ініцыятыве Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларуская тэнісная федэрацыя» з’явілася секцыя тэніса.

ДАІ сумесна са спецпадраздзяленнем «Страла» 10–11 кастрычніка ўзмоцніць кантроль на аўтадарогах Магілёўскай вобласці

З мэтай папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі сумесна са спецпадраздзяленнем ДПС «Страла» ўзмоцняць кантроль за дарожным рухам. Пра гэта карэспандэнту сайта паведамілі ў аддзяленні па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама.