Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі мы сустрэліся з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Міхаілам Цімафеевічам Волчакам, каб пачуць яго расповед пра барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Яго жыццё - гэта гісторыя пра мужнасць, стойкасць і адданасць Радзіме. Міхаіл Цімафеевіч падзяліўся ўспамінамі аб сваіх дзяцінстве, юнацтве, аб вайне і пасляваенных гадах. Яго апавяданне - гэта не проста гісторыя аднаго чалавека, гэта гісторыя цэлага пакалення, які перажыў страшныя гады вайны.