RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і СМІ

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння сустрэчу з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, якая працягвалася амаль сем з паловай гадзін.

Ордэнам Маці ўзнагароджана 18 жыхарак Магілёўскай вобласці

Ордэнам Маці за нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей узнагароджаны 124 жыхаркі Брэсцкай, Гродзенскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей. Адпаведны ўказ Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 28 лютага, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

У Клімавіцкім раёне пошукавікі вядуць выведвальную экспедыцыю на месцы меркаванага затаплення ваеннай бранятэхнікі

У Клімавіцкім раёне магілёўскія пошукавікі пачалі першую ў гэтым годзе выведвальную экспедыцыю на месцы меркаванага затаплення бранятэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Пра гэта паведаміў кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба «Віккру» Мікалай Барысенка.

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сустрэўся з калектывам абласной бальніцы

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Даманеўскі сёння сустрэўся з працоўным калектывам абласной бальніцы. Палілог адбыўся ў межах адзінага дня інфармавання.

У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка пройдзе Рэспубліканская праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва

У Магілёўскай вобласці 1 сакавіка ў межах акцыі «Адзіны дзень бяспекі» пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва, органаў кіравання і сіл дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны.