RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Абласны этап конкурсу «Міс Беларусь - 2023» у Магілёве (відэа)

Яны - выдатныя дзяўчаты, якія гатовы заявіць аб сабе на ўсю краіну. Ім у дапамогу — конкурс «Міс Беларусь 2023», але спачатку прыгажуням трэба прайсці адборачны этап.

Больш за сто чалавек у суткі звяртаюцца ў Магілёўскі траўмапункт па дапамогу (відэа)

Вясенне-летні перыяд у Магілёўскім траўмапункце па колькасці зваротаў перавышае зімовы з яго галалёднымі траўмамі. Такую статыстыку агучваюць урачы. Пік зваротаў прыпадае на панядзелкі і дні пасля доўгіх свят. Зараз у гарадскі траўмапункт звяртаецца больш за сотню чалавек за суткі. Асноўны характар пашкоджаны - бытавыя.

Першы ЦЭ па рускай і беларускай мовах адбудзецца 14 мая

У наступную нядзелю, 14 траўня, выпускнікі напішуць цэнтралізаваны іспыт па рускай і беларускай мовах. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

У міністэрстве сказалі, што варыянты заданняў строга засакрэчаныя: экзаменацыйныя матэрыялы даставяць падыспытным наўпрост з РІКВ фельд'егерскай службай.

Супрацоўнікі ДАІ Асіповіцкага раёна адпрацавалі навыкі экстрэмальнага ваджэння

Супрацоўнікі ДАІ Асіповіцкага раёна адпрацавалі навыкі экстрэмальнага ваджэння. Пра гэта расказала начальнік аддзела агітацыі і прапаганды УДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Чэшкіна.

Каля 50 памятных мясцін плануюць аблічбаваць у Магілёўскай вобласці

Каля 50 памятных мясцін плануюць аблічбаваць сёлета ў Магілёўскай вобласці, распавялі ў абласным камітэце ГА «БРСМ».

Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Дзядкоў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 13 мая кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.
 

Дзяржаўныя архівы вобласці 15 мая правядуць кансультаванне грамадзян

Дзяржаўнымі архіўнымі ўстановамі Магілёўскай вобласці 15 мая з 10.00 да 12.00 будзе праводзіцца кансультаванне грамадзян праз тэлефонную сувязь, а таксама непасрэдна ў дзяржаўных архіўных установах аб месцазнаходжанні архіўных дакументаў, неабходных для аказання дапамогі па сацыяльных пытаннях:

У Магілёве пасля капітальнага рамонту адкрыюць вуліцу Камсамольскую

У Магілёве пасля капітальнага рамонту адкрыюць адну з цэнтральных вуліц горада - Камсамольскую. Рух будзе запушчаны 14 мая, у Дзень Дзяржаўнага флага, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Беларусі, расказаў начальнік будаўнічага ўпраўлення Дарожна-будаўнічага трэста № 3 Павел Чыжоў.