З 4 па 14 жніўня ў Беларусі пройдуць II Гульні краін СНД. 20 відаў спорту, тысячы ўдзельнікаў. 11 гарадоў па ўсёй краіне будуць прымаць прэстыжныя спаборніцтвы. Сярод іх і Магілёў, дзе будуць змагацца каратысты (СК «Алімпіец») і лучнікі (стадыён «Спартак»).
Як адчуваюць сябе напярэдадні важных стартаў спартсмены? Пра гэта расказаў настаўнік беларускіх лучнікаў, старшыня Беларускай федэрацыі па стральбе з лука, трэнер нацыянальнай каманды Мікалай Марусаў.
- У спаборніцтвах лучнікаў будуць удзельнічаць 45 спартсменаў з усіх краін СНД + Пакістан. Беларуская каманда ўключае ў сябе 8 чалавек - 4 юнакі і 4 дзяўчыны 1998 г.н. і маладзей. Гэта лепшыя лучнікі краіны, усе - члены нацыянальнай каманды Беларусі. У складзе цяперашняй зборнай двое магіляўчан - Станіслаў Барлюгаў і Цімафей Прылепаў, на якіх мы ўскладаем вялікія надзеі.
Цяпер ідзе вучэбна-трэніровачны збор. Сабралася ўся зборная - і ветэраны, і моладзь. Шліфуем майстэрства. Спартсмены настройваюцца маральна, у гэтым ім дапамагаюць прафесійныя псіхолагі.
У цэлым нашы лучнікі адчуваюць сябе камфортна. Матываваны з мэтай на вынік. Разлічваем, што без медалёў не застанемся - падсумаваў Мікалай Марусаў.
Акрамя непасрэдна спартыўнага дзейства, падчас спаборніцтваў побач са стадыёнам «Спартак», у скверы 40-годдзя УЛКСМ, будзе абсталявана камфортная фан-зона, устаноўлены вялікі экран для магчымасці гараджанам бачыць усё, што адбываецца он-лайн. Жадаючыя змогуць пастраляць з сапраўднага спартыўнага лука, разбавіць вольны час чым-небудзь смачненькім са шматлікіх гандлёвых палатак.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе