У Магілёўскай вобласці за 10 месяцаў 2017 года аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br6 837,5 млн., або ў супастаўных цэнах 105,8% да аналагічнага перыяду 2016-га. Пра гэта паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні рэгіёна.
Документы для регистрации инициативной группы на выборах местных Советов депутатов необходимо представить не позднее 14 декабря. Информация об этом размещена на сайте ЦИК Беларуси.
У Магілёўскай вобласці за выхадныя дні адбылося сем пажараў, на якіх два чалавекі загінулі. Пра гэта карэспандэнту сайта паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Рэспубліканскі фестываль нацыянальнай драматургіі імя В.Дуніна-Марцінкевіча праходзіць з 17 па 22 лістапада ў тэатры драмы і камедыі імя В. І. Дуніна-Марцінкевіча ў Бабруйску. Рэпертуарная афіша сфарміравана з найлепшых спектакляў мінулага і бягучага тэатральных сезонаў, пастаўленых па творах беларускіх драматургаў.
За студзень-кастрычнік 2017 года ў кансалідаваны бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br892,2 млн. Аб гэтым карэспандэнту сайта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ рэгіёна.
Магілёўскі раённы Савет дэпутатаў зацвердзіў Палажэнне аб гімне Магілёўскага раёна. Адпаведнае рашэнне райсавета апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Магіляўчанка Ліліяна Садоўская заваявала першае месца ў сярэдняй групе (ад 11 да 13 гадоў) на міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні «Халі-хало» ў Наваполацку. У малодшай групе (ад 8 да 10 гадоў) перамогу атрымаў Даніэль Вольскі (Мінск), а ў старэйшай (ад 14 да 16 гадоў) – Алена Алферына (Румынія).
Прамую тэлефонную лінію правядзе 25 лістапада намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Харытончык. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.