RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Вытворчасць паперы-асновы ў Шклове плануюць пачаць да канца верасня

Вытворчасць паперы-асновы для дэкаратыўных абліцавальных матэрыялаў на заводзе газетнай паперы ў Шклове плануюць пачаць да канца верасня, –паведамілі ў прэс-службе канцэрна «Беллеспаперапрам».

За студзень-ліпень 2021 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці Br 43,6 млн.

За студзень-ліпень 2021 года індывідуальныя прадпрымальнікі заплацілі ў бюджэт рэгіёнаBr 43,6 млн.Удзельная вага іх фінансавых уліванняў – 4,4%. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Маслаў

Прамую тэлефонную лінію правядзе 12 верасня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Мікалаевіч Маслаў. З 9.00 да 12.00 па нумары (8 0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

Алею гарадоў-сталіц Дня пісьменства заклалі ў Бялынічах

Алею гарадоў-сталіц Дня беларускага пісьменства заклалі сёння ў Бялынічах. Больш за 20 клёнаў высадзілі ў гарадскім парку ганаровыя госці фестывалю.

На Дні беларускага пісьменства ў Бялынічах правялі спецыяльнае памятнае гашэнне тэматычнага канверта з арыгінальнай маркай

Спецыяльнае памятнае гашэнне канверта з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства ў Бялынічах» адбылося ў райцэнтры.

Андрэй Кунцэвіч: Дні беларускага пісьменства дапамагаюць захаваць сапраўдную Беларусь – з духмяным хлебам і шчырымі людзьмі

У Бялынічах урачыста адкрылі XXVІІ Дзень беларускага пісьменства. Са сцэны гучала літаратурная спадчына Уладзіміра Караткевіча, краязнаўчыя матывы, паданні і інтэрпрэтацыі гістарычных падзей, звязаных з Бялыніцкім краем, развіццём кнігадрукавання.

У Бялынічах адкрылі абноўлены раённы мастацкі музей

Абноўлены Бялыніцкі раённы мастацкі музей імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі адкрылі сёння падчас святкавання Дня беларускага пісьменства.