У Александрыі 10 ліпеня адзначаюць адно з самых папулярных народных святаў. Адзначаць «Купалле» на беразе Дняпра ўжо стала добрай традыцыяй. Гэта шматлюдны, яркі, маляўнічы фестываль. Незлічоная колькасць вянкоў з каласоў, рамонкаў, васількоў імгненна разлятаецца ў прадаўцоў, якія за ноч паспелі наплесці сотні галоўных купальскіх упрыгожванняў. На бясконцых гандлёвых радах райст вобласці прапануюць разнастайныя стравы. На малой і маладзёжнай сцэнах, змяняючы адзін аднаго, спяваюць, танчаць артысты, праходзяць розныя конкурсы.