У Екацярынбургу (Расія) прайшла міжнародная прамысловая выстава «ИННОПРОМ-2021». У ёй удзельнічала больш за 500 кампаній з 30 краін свету.
Беларуская нацыянальная экспазіцыя складалася са стэндаў 40 прамысловых і навуковых арганізацый, у тым ліку ААТ «Магілёўліфтмаш». У межах экспазіцыі беларускія прадпрыемствы прадэманстравалі інавацыйныя рашэнні для металаапрацоўкі і энергетыкі, індустрыяльнай аўтаматызацыі і машынабудавання, здабыўной і перапрацоўчай прамысловасці.
Паводле інфармацыі пасольства Беларусі ў Расіі, у ліку прадастаўленых навінак «Магілёўліфтмаша»– лінейка ліфтавага абсталявання Movel з выкарыстаннем безрэдуктарных лябёдак, сучаснай сістэмай кіравання, з крыніцай бесперабойнага сілкавання, якая забяспечвае эвакуацыю пасажыраў пры адключэнні электраэнергіі. Акрамя таго, «Магілёўліфтмаш» упершыню прадэманстраваў новыя аўтамабільныя парковачныя сістэмы, якія дазваляюць эфектыўна выкарыстоўваць прастору са шчыльнай забудовай.
Лінейка ліфтавага абсталявання магілёўскіх машынабудаўнікоў атрымала высокую ацэнку экспертаў і спецыялістаў.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.05.2024 - 16:38
За апошнія пяць гадоў у эканоміку Магілёўскага раёна прыцягнута два мільярды рублёў інвестыцый
22.04.2024 - 10:15
«Бабруйскаграмаш» правёў выпрабаванне навінкі - культыватара КМП-10
15.04.2024 - 16:22
Першыя ўраджаі таматаў збіраюць у Кіраўскім «Рассвете» (відэа)
15.04.2024 - 09:35