Як паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па будаўніцтве МДКУП «Упраўленне камунальных прадпрыемстваў» Таццяна Ціханоўская, праектна-каштарысная дакументацыя ўжо распрацавана на 14 дзіцячых пляцовак з удасканаленым пакрыццём: сем у Ленінскім і столькі ж у Кастрычніцкім раёнах Магілёва.
За гэты ж перыяд за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей працаўладкавана звыш 1600 чалавек. У 2023 годзе ў раёне было выканана даручэнне кіраўніка дзяржавы - рэалізаваны інвестпраект па праграме «Адзін раён - адзін праект»: завод па вытворчасці тэхнічнага вугляроду пабудаваў рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» ЗТАА «Омск Карбон Магілёў».
У Магілёве адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж упраўленнем культуры і галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама па рэалізацыі праекта «Урок у музеі».
Дакумент прадугледжвае арганізацыю правядзення ўрокаў на базе музейных экспазіцый для навучэнцаў устаноў адукацыі.
У адпаведнасці з рашэннем Кіраўніка дзяржавы штогод да Дня Перамогі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і асобам, якія пацярпелі ад яе наступстваў, выплачваецца матэрыяльная дапамога. У гэтым годзе выплата матэрыяльнай дапамогі праводзіцца ў перыяд з 25 красавіка па 4 мая. У Магілёве дадзеную выплату атрымаюць 35 ветэранаў і больш за 380 грамадзян асобных катэгорый.
У Магілёўскай вобласці сёлета пабудуюць 15 новых станцый абезжалезвання. Пра гэта распавёў першы намеснік генеральнага дырэктара - галоўны інжынер УПКП ВКХ «Магілёўаблводаканал» Аляксей Пудаў.
Вашынгтон робіць усё, каб уцягнуць ва ўкраінскі канфлікт Беларусь. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі, старшыня VII Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лукашэнка заявіў 25 красавіка на пасяджэнні VII УНС.
Грамадзяне адчуваюць на сабе, які вялізны скачок у забеспячэнні харчовай бяспекі зроблены ў краіне. Такое меркаванне выказала дэлегат Усебеларускага народнага сходу дэпутат Магілёўскай гарадской Рады дэпутатаў Святлана Сташэўская.