RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Содержимое

Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі чатыры медалі на II Еўрапейскіх гульнях

Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі чатыры медалі на II Еўрапейскіх гульнях, адна з якіх найвышэйшай пробы.

У Магілёўскай вобласці ў Дзень усенароднай памяці ахвяр ВАВ на пяць хвілін спыніцца транспарт

У Магілёўскай вобласці 22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны, у 12.15 спыніцца рух транспарту (за выключэннем спецыяльнага). Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні ідэалагічнай работы і справах моладзі аблвыканкама.

Стэнд пра герояў-пераможцаў адкрыўся на ААТ «Магілёўхімвалакно»

Стэнд пра герояў-пераможцаў «У страі заўсёды, у памяці навекі!» адкрыўся сёння на ААТ «Магілёўхімвалакно». Аднайменны бестэрміновы праект у межах рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае» праводзіць абласное аддзяленне «Беларускі Фонд міру». Яго мэта – захаванне гістарычнай памяці і праўды аб Вялікай Айчыннай вайне і перамозе савецкага народа ў 1945 годзе, вывучэнне моладдзю гераічнага мінулага ўдзельнікаў ВАВ.

Помнік загінулым у гады ВАВ на рацэ Проня плануюць устанавіць у Чавускім раёне

Маштабную экспедыцыю плануюць арганізаваць пошукавікі абласнога гісторыка-патрыятычнага клуба «Віккру» на берагах Проні ў Чавускім раёне, паведаміў кіраўнік клуба Мікалай Барысенка.

Пераможцаў другога этапа адкрытага чэмпіянату Беларусі па спартыўным пейнтболе вызначаць 29 чэрвеня ў Магілёве

Другі этап адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па спартыўным пейнтболе пройдзе 29 чэрвеня ў Магілёве. Пра гэта паведаміў вядучы спецыяліст абласной арганізацыйнай структуры ДТСААФ Віктар Шупранаў.

У Магілёўскім раёне перапахавалі астанкі 22 чырвонаармейцаў

У вёсцы Гаі Магілёўскага раёна ля помніка-мемарыяла батальёну капітана Уладзімірава сёння прайшлі мітынг-рэквіем і ўрачыстая цырымонія перапахавання астанкаў 22 чырвонаармейцаў, загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўніцтва вобласці, горада Магілёва і Магілёўскага раёна, ветэраны, пошукавікі, моладзь, прадстаўнікі грамадскасці і духавенства.

У Магілёўскай вобласці прыпынена купанне ў пяці зонах адпачынку, абмежаванае ў шасці

У Магілёўскай вобласці прыпынена ў 5 і абмежавана ў 6 з 50 афіцыйна вызначаных для адпачынку зонах. Пра гэта паведамілі ў абласным цэнтры гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.