У Беларусі графік выплаты пенсій скарэкціраваны ў сувязі са святкаваннем Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі. Пра гэта паведамілі ў РУП «Белпошта».
Паводле слоў спецыялістаў, датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці будзе ажыццяўляцца з 5 лістапада бягучага года.