RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

02.06.2022 - 09:29

Беларусь прадставіла павільён на нафтагазавай выставе ў Азербайджане, паведамілі ў «Белінтэрэкспа» БелГПП.

01.06.2022 - 09:59

Экспартна арыентаванае ЗАТ «Магілёўскі камбінат сілікатных вырабаў» пастаўляла краінам-суседзям больш за 75 працэнтаў адгружаемай прадукцыі – гэта шырокі спектр матэрыялаў для будаўніцтва, уцяплення і аздаблення будынкаў. Але ва Украіну пастаўкі спыніліся, у чэрвені праз санкцыі будуць вымушаны ад іх адмовіцца прыбалтыйскія партнёры, а на пакінутым для экспартных паставак расійскім рынку расце канкурэнцыя. Аднак планы па выпуску прадукцыі не знізіліся, наадварот, канвеер не спыняецца круглыя суткі!

31.05.2022 - 16:24

Старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоль Ісачанка правёў у аблвыканкаме нараду па пытаннях, што тычацца дзейнасці ААТ «Магілёўсаюздрук». У мерапрыемстве прыняў удзел міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў.

27.05.2022 - 09:59

Прадпрыемства «Бабруйскаграмаш» стала пераможцам рэспубліканскага бізнес-конкурсу «Знатны Талер. Hi-Tech – 2022» у намінацыі «Вытворца інавацыйнай прадукцыі» ў машынабудаванні. Цырымонія ўзнагароджання адбылася на днях у Мінску.

У конкурсе ўдзельнічала больш за 60 кампаній. Прапановы па намінантах унеслі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях, Беларускі інавацыйны фонд, аблвыканкамы, СЭЗ, індустрыяльны парк «Вялікі Камень», асацыяцыя «Інфапарк» і іншыя арганізацыі.

24.05.2022 - 12:55

Беларусі цяпер важна гаварыць не столькі аб імпартазамяшчэнні, колькі аб імпартаапераджэнні, заявіла ў эфіры ток-шоу «По существу» на тэлеканале СТВ намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама Надзея Лазарэвіч, якая раней узначальвала ААТ «Кіруючая кампанія “Бабруйскаграмаш”».

23.05.2022 - 12:25

Генеральны дырэктар ААТ УКГ «Бабруйскаграмаш» Віктар Філатаў і сузаснавальнік ДК «Агат» Аляксей Макавей падпісалі дылерскае пагадненне аб рэалізацыі сельскагаспадарчай тэхнікі «Бабруйскаграмаш» у Ніжагародскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе Мінпрама.

17.05.2022 - 10:10

Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ўкараняе новы від падаткаабкладання – падатак на прафесійны даход, паведамляецца на афіцыйным партале ФСАН.

Згодна з прадстаўленым праектам Закона «Аб змяненні законаў па пытаннях дзяржаўнага сацыяльнага страхавання», даны від падаткаабкладання заменіць выплату падаходнага падатку і адначасова будзе ўключаць ўзносы на пенсійнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

14.05.2022 - 09:43

Пераход ад простага гандлю да стварэння кааперацыйных прадпрыемстваў – на такое паглыбленае супрацоўніцтва арыентаваў расійскіх калег Прэзідэнт Беларусі падчас нядаўняй сустрэчы з губернатарам Хабараўскага краю. Ужо даўно не абмяжоўваецца простай купляй-продажам Магілёў, дзе ўчора пабывалі госці з Хабараўска.

11.05.2022 - 10:45

На пасяўной магілёўскія аграрыі істотна эканомяць паліва. А ўсё дзякуючы GPS-навігацыі, якую па даручэнні старшыні аблвыканкама Анатоля Ісачанкі ўстанаўліваюць на энерганасычаную сельгастэхніку. Плюсы спадарожнікавага маніторынгу: кантроль расходу паліва і ўмоў эксплуатацыі дарагіх машын, зніжэнне выдаткаў, рашэнне лагістычных задач, павышэнне працоўнай і тэхналагічнай дысцыпліны.

06.05.2022 - 11:26

Сяўбу ранніх яравых у Магілёўскай вобласці засталося правесці на чвэрці плошчаў. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 6 мая, у Беларусі выканалі план сяўбы ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур (без кукурузы, грэчкі і проса) і засеялі 650,2 тыс. га плошчаў. У Магілёўскай вобласці гэтыя культуры пасеяны на 73,2% плошчаў. У Брэсцкай, Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Гомельскай абласцях сяўба ўжо завершана.

06.05.2022 - 10:09

ААТ «Магілёўдрэў» з красавіка пераарыентавала аб’ёмы экспарту з еўрапейскіх на ўсходнія рынкі на 95%. Пра гэта расказаў генеральны дырэктар прадпрыемства Сяргей Фідзельскі.

26.04.2022 - 09:44

Пасля ўспышкі афрыканскай свіной чумы ў 2010 гадах агракамбінат «Усход» Магілёўскага раёна пазбавіўся больш чым 30-тысячнага пагалоўя свіней. Пакуль выйсці на ранейшыя аб’ёмы так і не атрымалася.

25.04.2022 - 17:34

У 2022 годзе РУП «Завод газетнай паперы» плануе нарасціць выпуск паперы-асновы для дэкаратыўных абліцовачных матэрыялаў у 2,5 разы. Такія даныя падчас інтэрв’ю карэспандэнту sb.by агучыў старшыня канцэрна «Беллеспаперапрам» Міхаіл Касько.

19.04.2022 - 14:47

Парламентарыі сумесна з прафсаюзамі працягваюць маніторыць цэны на сацыяльна значныя тавары. Сёння ў Бялынічах некалькі гандлёвых аб’ектаў наведалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэй Ганчук і старшыня Бялыніцкага раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі, Святлана Патапчык.

15.04.2022 - 14:56

Магілёўская вобласць актыўна ўступіла ў пасяўную кампанію. Тэхніка гатовая, сельгаспрадпрыемствы забяспечаны палівам, угнаеннямі, насеннем. Людзі настроеныя на працу ў дзве змены.

12.04.2022 - 11:06

Прадстаўнікі холдынгу «Бабруйскаграмаш» наведалі з дзелавым візітам Рэспубліку Таджыкістан.

11.04.2022 - 14:52

Сучасныя і экалагічныя тэхналогіі пры вытворчасці прадуктаў бытавой хіміі і асабістай гігіены прымяняе парфумерна-касметычная кампанія «Сонца» ў Асіповічах. Гэты кірунак фабрыка абрала больш за 10 гадоў таму.

11.04.2022 - 12:26

Энергія ад сонечнай фотаэлектрастанцыі, уведзенай у эксплуатацыю ў лютым 2022 года паблізу вёскі Рэчыца ў Чэрыкаўскім раёне, стабільна паступае ў дзяржаўную энергасетку, паведамілі ў Дэпартаменце па энергаэфектыўнасці Дзяржкамітэта па стандартызацыі Беларусі.

06.04.2022 - 17:14

Новыя эканамічныя ўмовы адкрываюць для прадпрыемстваў вялікія рыначныя магчымасці для далейшага развіцця, пошуку новых рынкаў збыту і новых крыніц сыравіны. Такое меркаванне выказаў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк – падчас наведвання ААТ «Магілёўскі металургічны завод».

Мэта наведвання – выявіць вузкія месцы, праблематыку і выпрацаваць комплекс мер для далейшай эканамічна мэтазгоднай і прыбытковай работы прадпрыемства.