RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

20.12.2021 - 11:07

Як паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці, ажыццёўлена першая ацэнка валавога рэгіянальнага прадукту за студзень-лістапад 2021 г. Аб’ём ВРП у бягучых цэнах склаў Br12656,4 млн, або ў супастаўных цэнах 100,7% да ўзроўню студзеня-лістапада 2020 г.

17.12.2021 - 15:25

Як паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці, у студзені-лістападзе 2021 г. аб’ём прамысловай вытворчасці ў бягучых цэнах склаў Br11715,2 млн, або ў супастаўных цэнах 103,5% да ўзроўню студзеня-лістапада 2020 г., у тым ліку па відах эканамічнай дзейнасці: «Горназдабыўная прамысловасць» – 83,6%, «Апрацоўчая прамысловасць» – 103,8%, «Забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» – 102,5% і «Водазабеспячэнне; збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» – 103,1%.

17.12.2021 - 12:00

На «Бабруйскаграмашы» адбылася знакавая сустрэча спецыялістаў канструктарскіх службаў холдынгу, прадстаўнікоў УП «Вітаблгаз», ТАА «Тэхналогіі земляробства» і УП «СКБ Захад».

Асноўная мэта нарады – сумесны праект стварэння на базе размеркавальніка ўгнаенняў РУ-8 машыны, аптымізаванай для працы з электроннымі картамі дыферэнцыраванага ўнясення ўгнаенняў. Дадзеная тэхналогія прадугледжвае магчымасць карэкціроўкі нормы ўнясення пажыўных рэчываў у залежнасці ад сітуацыі на кожным асобным участку поля.

16.12.2021 - 14:35

Як паведамляе галоўнае статыстычнае ўпраўленне Магілёўскай вобласці, у студзені-лістападзе 2021 г. у гаспадарках усіх катэгорый (у сельскагаспадарчых арганізацыях, сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках, гаспадарках насельніцтва) вытворчасць прадукцыі сельскай гаспадаркі ў бягучых цэнах склала Br2751,1 млн, або ў супастаўных цэнах 94,3% да ўзроўню студзеня-лістапада 2020 г. У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br2229,2 млн, або ў супастаўных цэнах 93,6% да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года.

15.12.2021 - 11:52

У Вялікай канферэнц-зале Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук у Мінску прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу на самую лепшую ідэю (навуковую працу, сродак нагляднай агітацыі) у галіне папярэджання злачынстваў і карупцыі.

Па выніках правядзення конкурсу да экспертнай ацэнкі было прынята 227 конкурсных работ, вызначана і прадстаўлена да ўзнагароджання 25 удзельнікаў.

14.12.2021 - 17:39

З 1 студзеня 2022 года памер месячнай мінімальнай заработнай платы складзе Br457. Такое рашэнне замацавана пастановай Савета Міністраў ад 14 снежня 2021 года № 721, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

На бягучы год месячная мінімальная заработная плата ў Беларусі была ўстаноўлена ў памеры Br400 (зацверджана пастановай урада ад 21 снежня 2020 года № 740). З улікам індэксацыі памер МЗП вырас да Br418,14.

14.12.2021 - 15:40

Пяты рэгіянальны форум #GBCregions (Дзяржава. Бізнес. Грамадзяне – рэгіёны) праходзіць у Магілёве. Яго прыярытэтнымі напрамкамі сталі лічбавыя рашэнні ў сферах прамысловасці, транспарту і будаўніцтва. Таксама тут прадстаўлены буйныя лічбавыя праекты, звязаныя з выкарыстаннем тэхналогій 5G для забеспячэння рабатызаванага і дыстанцыйнага кіравання тэхнікай, лічбавыя двайнікі і іншыя. Прадугледжана абмеркаванне рэалізаваных і перспектыўных праектаў у транспартнай сферы, запатрабаваных сёння ў прамысловасці паслуг.

10.12.2021 - 18:35

Анлайн-сустрэча дзелавых колаў Магілёўскай вобласці і г. Цяньцзінь (КНР) адбылася сёння пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы Юрыя Сянько, прадстаўнікоў Упраўлення замежных спраў муніцыпальнага народнага ўрада г. Цяньцзінь і Магаблвыканкама.

10.12.2021 - 16:25

Ірына Камедзіна з Краснаполля стала пераможцай Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года». Яе прыватнае прадпрыемства адзначана ў намінацыі «Эфектыўны бізнес у сферы паслуг».

09.12.2021 - 12:25

Магілёўская вобласць першай сярод рэгіёнаў распрацавала і ўжо амаль год рэалізуе ўласную стратэгію ўстойлівага развіцця. Пра гэта паведаміў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар на 2-м рэгіянальным форуме прадпрымальніцтва «Уклад рэгіянальнага прадпрымальніцтва ў дасягненне мэт устойлівага развіцця», які праходзіў у фармаце відэаканферэнцыі.

Руслан Страхар адзначыў, што рэгіён паслядоўна працуе над дасягненнем адаптаваных для рэгіёна і Беларусі мэтаў устойлівага развіцця.

07.12.2021 - 15:50

У пачатку снежня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар узначаліў дэлегацыю Магілёўскай вобласці, якая наведала Сагдыйскую вобласць Рэспублікі Таджыкістан. У працы дэлегацыі таксама прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка.

06.12.2021 - 16:24

У Магілёўскай вобласці накапалі амаль 100 тысяч тон бульбы. Вялікая частка ўраджаю вырашчана на палях Шклоўскай фермерскай гаспадаркі «Дзіяна».

У сховішчы «Дзіяны» закладзена 37 тысяч тон, і бульбу цяпер актыўна прадаюць па Беларусі і ў іншыя краіны. Каб рэалізацыя была хуткай і якаснай, у фермерскай гаспадарцы запрацавала новая рабатызаваная лінія, якая сартуе і пакуе 40 тон бульбы на гадзіну.

06.12.2021 - 13:42

Новая вытворчая лінія рыхтуецца да адкрыцця ў Слаўгарадзе на філіяле прадпрыемства «Чырвоны харчавік». Гэта дазволіць стварыць новыя працоўныя месцы.

Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення статыстыкі, аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту Магілёўскай вобласці за студзень-кастрычнік 2021 года ў супастаўных цэнах склаў 100,9% да адпаведнага леташняга ўзроўню.

03.12.2021 - 09:00

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан Віктар Дзенісенка 1-3 снежня наведвае Сагдыйскую вобласць Таджыкістана. Пра гэта паведамілі ў пасольстве нашай краіны ў Таджыкістане.

30.11.2021 - 11:23

У ДВА «Белэнерга» падвялі вынікі галіновага вытворчага спаборніцтва працоўных калектываў арганізацый за 9 месяцаў 2021 года. Рашэнні, паведамілі ў «Белэнерга», прымаліся па трох конкурсных групах.

Прызавыя месцы ў спаборніцтве занялі і арганізацыі Магілёўскай вобласці. Па групе «Электрастанцыі» трэцяе месца прысуджана Магілёўскай ЦЭЦ-2. А па групе «Энергазабеспячальныя арганізацыі па збытавай дзейнасці» другое месца ў РУП «Магілёўэнерга».

30.11.2021 - 10:41

Br62 млн заплацілі ў бюджэт Магілёўскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі за студзень-кастрычнік 2021 года. Удзельная вага паступленняў у бюджэт вобласці склала 4,5%, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.

30.11.2021 - 10:00

Пераднавагоднія кірмашы запрацуюць у Магілёве з 1 снежня. Такая інфармацыя размешчана на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

З 1 па 31 снежня пераднавагоднія кірмашы будуць працаваць каля ГЦ «Арбат» і ў ГЦ «Перекресток-центр» па вул. Касманаўтаў. Час працы: з 9.00 да 19.00 штодня.

29.11.2021 - 12:45

Двухузроўневую паркоўку залежнага тыпу на 2 аўтамабілі распрацавалі ў ААТ «Магілёўліфтмаш». Пра гэта паведаміў начальнік бюро рэкламы прадпрыемства Вадзім Еўстратаў.

26.11.2021 - 15:55

На філіяле «Слаўгарадскі» ААТ «Бабушкиной крынки» – кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія “Бабушкиной крынки”» прайшла мадэрнізацыя лініі па вытворчасці сыроў. Новае абсталяванне дазволіць выпускаць сыры не толькі круглай, але і прамавугольнай формы. З працай абноўленага прадпрыемства азнаёміўся першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

26.11.2021 - 14:55

У Магілёўскім раёне закладзена капсула будаўніцтва завода па вытворчасці ламінаваных пліт са слаістых пластыкаў. Новая вытворчасць з’явіцца на тэрыторыі рэзідэнта свабоднай эканамічнай зоны «Магілёў» ЗТАА «Кранаспан ОСБ».