RU BY EN 中文
Twitter Instagram

эканоміка і бізнес Subscribe to RSS - эканоміка і бізнес

29.10.2021 - 16:27

У Беларусі з 1 лістапада павысяць бюджэт пражытачнага мінімуму. Гэты паказчык павялічыцца з Br283,46 да Br288,01 і будзе дзейнічаць да канца студзеня 2022 года, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Пастановай Мінпрацы і сацабароны ад 21 кастрычніка 2021 года нумар 71 на перыяд з 1 лістапада гэтага года па 31 студзеня 2022 года зацверджаны памеры бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах.

28.10.2021 - 11:21

Развіццё паўднёва-ўсходніх тэрыторый Магілёўскай вобласці стане асноўнай тэмай ХІІ Міжнароднага інвестыцыйнага форума «Млын поспеху». Мерапрыемства пройдзе 5 лістапада ў Магілёве. Пра гэта паведаміў падчас прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар.

27.10.2021 - 11:14

Першы намеснік міністра фінансаў Дзмітрый Кійко растлумачыў прычыны прапануемай адмены падатковай ільготы для ўладальнікаў кватэр падчас чарговага пасяджэння праекта "Экспертнае асяроддзе" ў прэс-цэнтры БЕЛТА на тэму "Новы праект Падатковага кодэкса: якіх змяненняў чакаць беларусам".

21.10.2021 - 16:03

Аб’яднацца, каб разам ўзмацніць пазіцыі на рынку тэкстыльнай вытворчасці. Такі намер маюць магілёўскія прадпрыемствы «Магатэкс» і «Сапатэкс». Гаворка ідзе пра аб’яднанне вытворчых пляцовак. Пачаць працаваць па-новаму плануюць ужо гэтай восенню.

20.10.2021 - 12:39

Вынік удзелу Магілёўскага мясакамбіната ў Днях Беларусі ў Прыморскім краі – новыя кантракты на 100 мільёнаў рублёў.

Амаль 20 тон каўбаснай прадукцыі з пачатку года – такі аб’ём экспарту нашага прадпрыемства ў Прыморск. Гэта ў межах падпісанага ў мінулым годзе кантракту. Зараз у планах прадпрыемства – пашырыць асартымент і колькасць прадукцыі на Далёкі Усход.

19.10.2021 - 12:47

Доля энергіі ад аднаўляльных крыніц у агульным энергетычным катле Магілёўскай вобласці складае 13%. Гэтага паказчыка ўдалося дасягнуць дзякуючы дзяржаўнай праграме па энергазберажэнні. Да прыкладу, за апошнія 5 гадоў у рэгіёне колькасць ветраэнергетычных установак і сонечных модульных станцый павялічылася ў два разы.

18.10.2021 - 09:48

Прыморскі край зацікаўлены ў беларускай сельгастэхніцы, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства прамысловасці.

Падчас візіту ва Уладзівасток генеральнага дырэктара ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Бабруйскаграмаш» Надзеі Лазарэвіч было падпісана дылерскае пагадненне паміж холдынгам і ТАА «Утес» з правам рэалізацыі машыны для ўнясення пылападобных хіммеліярантаў МШХ­9 у Прыморскім краі.

15.10.2021 - 12:38

Адкрыты прыём заявак на ўдзел у стартап-форуме «Mogilev Invest Day 2021». Пра гэта паведамілі ва УКП «Магілёўскі гарадскі цэнтр развіцця малога прадпрымальніцтва».

«Наш форум – гэта магчымасць акунуцца ў свет бізнесу, дзе можна заявіць пра сябе, пра сваю перспектыўную ідэю на адной з бізнес-пляцовак, атрымаць бясцэнны вопыт зносін з экспертамі, якія гатовыя дзяліцца сваімі ведамі і багатым вопытам, даваць каштоўныя парады па развіцці і прасоўванні праектаў, рэалізацыі ідэй», – адзначылі суразмоўцы.

15.10.2021 - 09:38

Прадпрыемства холдынгу «Беларуская цэментная кампанія» ААТ «Беларускі цэментны завод» істотна скараціла ўзровень выкідаў у атмасферу. Гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы рэалізацыі важных праектаў па мадэрнізацыі прадпрыемства, паведамляецца на сайце БЦК.

11.10.2021 - 15:35

Магілёўская вобласць у 2021 годзе павялічыла экспарт прадукцыі ў Прыморскі край на 84%. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, падводзячы вынікі дзён Рэспублікі Беларусь у Прыморскім краі, якія праходзілі з 5 па 11 кастрычніка ва Уладзівастоку.

11.10.2021 - 11:55

Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці нагадвае, што ў мэтах атрымання аператыўнай інфармацыі і тлумачэнняў па пытаннях прымянення нормаў падатковага заканадаўства кожны грамадзянін можа звярнуцца па нумары тэлефоннай даведачнай сістэмы падатковых органаў (кантакт-цэнтра) 189 (стацыянарная сетка) або (017) 29 79 79.

11.10.2021 - 11:39

Кветкі сонца, як яшчэ называюць сланечнікі, цалкам камфортна сябе адчуваюць у не самых цёплых краях. У Мсціслаўскім раёне свой бізнес вядзе расійская кампанія, якая палічыла алейную культуру выдатным прыбыткам. На 400 гектарах апрацоўваюць сланечнік гатунку «Піянер».

З аднаго гектара атрымліваюць 2,5 тыс. т семак. Неўзабаве гэтыя чорныя горы ператворацца ў літры расліннага алею. Прама з зернятока яны адправяцца на айчынны завод. Усяго за пару гадоў працы прадпрыемства асвоіла 5 тыс. га зямлі.

08.10.2021 - 09:17

У Магілёўскай вобласці плануюць нарыхтаваць каля 400 тыс. т цукровых буракоў. Пра гэта расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

«Салодкі караняплод у рэгіёне ўбралі на плошчы амаль 2,3 тыс. га, што складае 23% ад усіх пасеваў, – адзначылі ў камітэце па сельскай гаспадарцы. – З палёў вывезена амаль 76 тыс. т цукровых буракоў. Сярэдняя ўраджайнасць агародніннай культуры склала 332 ц/га, цукрыстасць – каля 16,4».

05.10.2021 - 16:10

Сяўба азімых культур была пастаўлена на паўзу зацяжнымі дажджамі верасня. Як толькі ўсталявалася надвор’е, тэхніка зноў выйшла ў поле. Дзесьці сяўба ідзе са світання да заходу. А ў іншых гаспадарках перайшлі зусім на кругласутачны рэжым. І гэта ў восеньскі дзень, які «год корміць», самая верная тактыка.

04.10.2021 - 15:59

У Магілёўскай вобласці прыступілі да фарміравання стабфонду плодаагародніннай прадукцыі. Пра гэта паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

29.09.2021 - 11:35

Больш за палову плошчаў засеялі азімымі збожжавымі ў Магілёўскай вобласці. Сеюць хлебаробы ад світання да заходу, каб укласціся ў тэрміны. Як паказала практыка, азімыя даюць вялікі ўраджай.

29.09.2021 - 09:36

Плацельшчыкі Магілёва за студзень-жнівень 2021 года заплацілі ў бюджэт вобласці Br453,4 млн., або 42,7% ад агульных паступленняў. Пра гэта паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь Магілёўскай вобласці.

Найбуйнейшымі плацельшчыкамі сталі: РУП «Магілёўэнерга», Магілёўскі філіял РУП «Белтэлекам», РУ «Магілёўаблгаз», філіял ТА «Еўрагандаль» у г. Магілёве, ЗАТ «Завод палімерных труб». Доля іх паступленняў у бюджэт горада склала 23,3%, або Br105,8 млн.

24.09.2021 - 12:26

Будаўніцтва свінагадоўчага рэпрадуктара на 3,6 тыс. галоў свінаматак пачата на Клімавіцкім камбінаце хлебапрадуктаў. Пра гэта паведамляецца на сайце раённай газеты.

23.09.2021 - 10:17

Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод асвойвае новыя рынкі збыту сваёй прадукцыі. Заключаны кантракт на пастаўку бальзамаў ў Кітайскую Народную Рэспубліку. У ліпені бягучага года ў Паднябесную была адгружана першая партыя прадукцыі аб’ёмам 1,4 тыс. дал на суму $24 тыс.

Год ад году вытворцы павялічваюць экспартныя пастаўкі бутыляванай прадукцыі, якую ўжо ведаюць у Арменіі, Азербайджане, Грузіі, Казахстане, Літве і Латвіі, Туркменістане, Украіне. Больш за семдзесят працэнтаў экспарту прыпадае на рэгіёны Расійскай Федэрацыі.