17.11.2021 - 09:37
Гуманітарную харчовую дапамогу для бежанцаў, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі на беларуска-польскай мяжы, перадала Магілёўская абласная арганізацыя РГА «Белая Русь» сумесна з прадпрыемствамі ААТ «Булачна-кандытарская кампанія “Дамачай”» і ААТ «Бабушкина крынка».
16.11.2021 - 15:55
Светлавыя інсталяцыі, тэматычныя фотазоны – на нарадзе ў гарвыканкаме абмеркавалі ўпрыгожванне горада да навагодніх і калядных святаў.
Сёлета ў Магілёве плануюць устанавіць аб’ёмныя фігуры тыграў, тэматычныя фотазоны і многае іншае. Як адзначыў падчас нарады старшыня Магілёўскага гарвыканкама Уладзімір Цумараў, зараз неабходна прывесці ў парадак усе канструкцыі, якія ўжо ёсць у распараджэнні горада. «У навагоднія і калядныя святы горад павінен ззяць, ствараючы магілёўцам і гасцям святочны настрой», – падкрэсліў ён.
16.11.2021 - 14:48
Валанцёры Магілёўскай абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа даставілі гуманітарную дапамогу бежанцам, якія знаходзяцца на мяжы Беларусі і Польшчы.
Больш за тону грузу – гэта цёплыя рэчы і абутак, прадукты харчавання і прадметы першай неабходнасці, дзіцячыя цацкі. Сярод партнёраў акцыі – булачна-кандытарская кампанія «Дамачай», «Бабушкина крынка», хрысціянская дабрачынная грамадская арганізацыя «Табея», абласная арганізацыя Беларускага саюза жанчын і іншыя.
16.11.2021 - 11:37
Спартыўны клас для асаблівых дзяцей адкрыўся ў Бабруйску. Ён працуе ў спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі слыху.
Гэта шосты клас, і ў ім толькі 6 вучняў – 5 хлопчыкаў і адна адважная дзяўчынка. Усе яны мараць быць як паралімпіец Ігар Бокій і бяруць са знакамітага земляка прыклад. Будучыя чэмпіёны трэніруюцца ў трэнажорнай зале і ў басейне. Яны гатовы вучыцца, трэніравацца і развівацца, каб звязаць сваё жыццё з вялікім спортам.
15.11.2021 - 12:56
Ва ўсіх рэгіёнах Магілёўскай вобласці на дыялогавых пляцоўках абмяркуюць праект праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022–2025 гады. Палілогі адбудуцца з прывабліваннем шырокага кола грамадскасці.
Абласная дыялогавая пляцоўка пройдзе сёння ў 15.00 ва УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій».
Рэд.
15.11.2021 - 11:59
Жыхары Магілёва не маглі застацца абыякавымі да таго, што адбываецца на беларуска-польскай мяжы і сабралі для бежанцаў гуманітарную дапамогу. У скрынках і мяшках – цёплыя рэчы, прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці і нават дзіцячыя цацкі. Усяго ў суботу ў Гродзенскую вобласць адправілі больш за тону каштоўнага грузу.
15.11.2021 - 11:58
Для тых, хто пакуль не працаўладкаваны, арганізаваныя службамі занятасці паездкі на сельгаспрадпрыемствы – выдатны выхад. Колькі там плацяць?
15.11.2021 - 11:46
Адзінаццаць пажараў адбылося за выхадныя ў Магілёўскай вобласці. Пра гэта паведаміла старшы інспектар абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
12.11.2021 - 17:45
На базе медыяхолдынга «Бабруйскае жыццё» прайшоў форум маладых журналістаў, які сабраў прадстаўнікоў СМІ з розных куткоў Магілёўшчыны і студэнтаў гісторыка-філалагічнага факультэта Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. А. Куляшова. Галоўная тэма абмеркавання – «Новая медыяпрастора: выклікі і магчымасці».
12.11.2021 - 16:55
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа збірае гуманітарную дапамогу для бежанцаў, якія ўжо амаль тыдзень знаходзяцца на беларуска-польскай мяжы. Машына з каштоўным грузам выедзе з Магілёва ў Гродна заўтра раніцай. Пра гэта паведаміў старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Мартыноўскі.
11.11.2021 - 16:23
Магілёўскі заасад актыўна рыхтуецца да халадоў: рамантуюцца вальеры і хованкі, нарыхтоўваюцца кармы і сена, ветэрынары штодня аглядаюць жывёл. Пра гэта паведаміў дырэктар магілёўскага агралесатэхнічнага каледжа імя К. П. Арлоўскага Міхаіл Сасонка.
10.11.2021 - 14:03
Брыкету і дроў насельніцтву Магілёўскай вобласці сёлета рэалізавалі на 20% больш, чым за леташні перыяд. Пры гэтым адзначаецца, што не ўсе памятаюць правіла: рыхтуй сані летам..
09.11.2021 - 16:46
У Магілёве з’явіцца новая рэкрэацыйная фітазона: у пойме ракі Днепр высадзяць сасновы бор. Да канца лістапада тут зазелянее 1,3 тыс. маладых іглічных дрэўцаў, расказала начальніца вытворча-тэхнічнага аддзела КВУП «Магілёўзелянбуд» Святлана Банкузава.
09.11.2021 - 11:58
У Бабруйску і Бабруйскім раёне прайшлі маштабныя вучэнні МНС і мясцовых уладаў. Па легендзе былі мароз, адключэнне электрычнасці, аварыі і нават выпадковае адкрыццё могільніка.
09.11.2021 - 11:42
Старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Ірына Анатольеўна Раінчык правядзе 13 лістапада прамую тэлефонную лінію. Свае пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: (80222) 31 00 97.
08.11.2021 - 12:48
Юбілейны дабрачынны марафон «Сагрэем дзіцячыя сэрцы» стартуе ў Магілёўскай вобласці 1 снежня. Пра гэта расказала дырэктар Магілёўскага абласнога аддзялення РГА «Беларускі дзіцячы фонд» Ірына Фісюк.
04.11.2021 - 16:36
Магілёўская вобласць 8–12 лістапада далучыцца да рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі «Беларусь – энергаэфектыўная краіна». Праект прымеркаваны да Міжнароднага дня энергазберажэння, які штогод адзначаецца 11 лістапада.
04.11.2021 - 09:37
Беларуска-Расійскі ўніверсітэт з’явіўся ў папулярнай камп’ютарнай гульні «Майнкрафт». Пра гэта расказалі ва ўстанове адукацыі.
03.11.2021 - 14:38
Школьныя лагеры – папулярная форма аздараўлення дзяцей падчас канікул. 250 школьных лагераў пачалі працу ў Магілёўскай вобласці.
Сёлета навучальныя ўстановы прапануюць цікавыя заняткі для ўсіх школьнікаў. Гімназія № 2 – адна з найбуйнейшых навучальных устаноў Магілёва. Тут навучаецца больш за 1200 дзяцей, з іх 536 – вучні пачатковых класаў. Менавіта на іх і арыентаваны школьныя лагеры.
29.10.2021 - 16:50
У Беларусі з 1 лістапада ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва праведзены пераразлікі сацыяльных пенсій, надбавак і павышэнняў, даплат пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.