23.01.2024 - 15:31
Поспех у працы прадпрыемстваў залежыць ад пісьменных кіраўнічых рашэнняў кіруючых органаў і досведу працоўнага калектыва. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк падчас сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Чырвоны металіст» у Магілёве.
23.01.2024 - 11:50
23.01.2024 - 11:26
23.01.2024 - 11:06
23.01.2024 - 10:19
Магілёўская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя накіравала ў 2023 годзе на матэрыяльную дапамогу работнікам галіны больш як Br300 тыс. Выплаты атрымалі звыш 4 тыс. чалавек, расказалі ў галіновым прафсаюзе.
23.01.2024 - 09:59
Прамую лінію па пытанні: «Прадастаўленне фінансавай падтрымкі ў выглядзе субсідыі беспрацоўным грамадзянам для адкрыцця ўласнай справы» правядзе 1 лютага камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама.
На пытанні з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 8 (0222) 75 23 20 адкажа намеснік начальніка ўпраўлення занятасці насельніцтва Анжэла Міхайлаўна Судзянкова.
22.01.2024 - 16:34
У Магілёве адбылася аператыўная нарада па падвядзенні вынікаў работы ўпраўлення ДКСЭ па Магілёўскай вобласці ў 2023 годзе, удзел у ёй прыняў намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз палкоўнік юстыцыі Аляксей Аляшкевіч.
22.01.2024 - 10:30
Папярэдні запіс па тэлефонах 8 (0222) 42 30 33, 8 (0222) 42 30 25.
22.01.2024 - 09:44
У Магілёве ў тэставым рэжыме зарабіла аплата праезду бескантактнымі банкаўскімі карткамі. У Салоне аўтобуса №12 зараз устаноўлены валідатары для прыёму аплаты без удзелу кандуктара.
22.01.2024 - 09:23
19 студзеня сваё прафесійнае свята адзначылі супрацоўнікі міністэрства па надзвычайных сітуацыях - людзі, чыё пакліканне ратаваць жыццё. Ва ўрачыстай абстаноўцы прысягу прынялі 94 маладыя супрацоўнікі.
19.01.2024 - 17:01
19.01.2024 - 14:44
19.01.2024 - 11:19
Першая гарадская інтэлектуальная гульня «Прававы КВІЗ» прайшла ў Магілёве. Школьнікі і студэнты сабраліся разам, каб паспаборнічаць у ведах беларускага заканадаўства і пытаннях электаральнай кампаніі.
19.01.2024 - 10:56
Галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама запрашае жыхароў рэгіёна прыняць удзел у вялікім праекце «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства! Развіцця! Славы!». Чарговая экскурсійная паездка адбудзецца 27 студзеня.
19.01.2024 - 09:31
Супрацоўнікі МНС Беларусі адзначаюць прафесійнае свята – Дзень ратавальніка. У гэтым годзе – дата юбілейная. 25 гадоў таму кіраўнік дзяржавы зацвердзіў палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. На пажарнае ведамства былі ўскладзены абавязацельствы па дзяржаўным кіраванні ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэння пажарнай бяспекі.
19.01.2024 - 09:13
Праваслаўныя вернікі сёння святкуюць Вадохрышча Гасподняе (Богаяўленне) - адно з вялікіх непераходных двунадзесятых святаў. Ён устаноўлены ў памяць аб хрышчэнні Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан.
18.01.2024 - 16:13
18.01.2024 - 15:11
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт харчовых і хімічных тэхналогій правядзе 20 студзеня для выпускнікоў і іх бацькоў кірмаш мэтавай падрыхтоўкі. Пра гэта паведаміў рэктар установы вышэйшай адукацыі Максім Кіркор.
У праграме мерапрыемства запланаваны знаёмства са спецыяльнасцямі ўніверсітэта, выступленне прадстаўнікоў рэктарата і прыёмнай камісіі, расказ аб асаблівасцях мэтавай падрыхтоўкі спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй у БДУТ, прэзентацыя прадпрыемстваў-заказчыкаў.
18.01.2024 - 11:55
У цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі «Стайкі» прайшла спартакіяда дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Рэспублікі Беларусь па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2010-2011 гадоў нараджэння.
На гэты раз турнір прыняў немалы размах: да ўдзелу прыехалі 63 каманды, а гэта амаль 500 спартсменаў з усіх абласцей Беларусі. Барацьба вялася ў дзевяці вагавых катэгорыях у юнакоў і ў васьмі катэгорыях у дзяўчат.
18.01.2024 - 09:56
Інстытут «Магілёўграмадзянпраект» распрацаваў канцэпцыю добраўпарадкавання вуліцы Ленінскай. Пакуль, гэта толькі ідэі, якія цалкам могуць увасобіцца ў жыццё і зрабіць сэрца горада яшчэ зручнейшым для магіляўчан і больш прывабным для турыстаў.