RU BY EN 中文
Twitter Instagram

грамадства Subscribe to RSS - грамадства

11.10.2023 - 09:45

Незвычайная па сваім фармаце кніга аб абароне Магілёва ў гады Вялікай Айчыннай надрукавана ў Магілёве. Аналагаў у Беларусі няма. На старонках рэгіянальнага выдання не толькі тэкст і ілюстрацыі. Праз QR-коды можна паглядзець відэа і паслухаць аўдыёзапісы тых часоў. Гэтыя новаўвядзенні цікавыя для школьнікаў.

10.10.2023 - 13:09

Няўстойлівае надвор'е і рэзкае зніжэнне тэмператур прымушаюць дарожныя службы трымаць руку на пульсе. Спецыялісты прадпрыемства «Магілёўаблдарбуд» гатовы неадкладна выехаць на апрацоўку дарог у выпадку замаразкаў і снегу.

10.10.2023 - 11:39

Рашэнне аб уключэнні сістэм ацяплення асобных груп спажыўцоў прынята Магілёўскім гарадскім выканаўчым камітэтам. Так, зыходзячы з умоў надвор'я і перспектыўнага прагнозу, ацяпленне з сённяшняга дня пачынае паступаць у дзіцячыя дашкольныя, школьныя, лячэбна-прафілактычныя, медыцынскія ўстановы, установы сацыяльнага забеспячэння, музеі, дзяржархівы, бібліятэкі, гасцініцы. Пры сярэднясутачнай тэмпературы вонкавага паветра вышэй за плюс 10 °C, як тлумачыць Маггарвыканкам, праца сістэм ацяплення будзе забяспечана ў эканамічным рэжыме.

09.10.2023 - 12:41

Аб тым, якія палявыя работы працягваюцца ў Магілёўскай вобласці, расказалі ва ўпраўленні інтэнсіфікацыі раслінаводства і меліярацыі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама.

«Цыкл сельскагаспадарчых работ працягваецца на палях рэгіёна. Вядзецца сяўба азімых, уборка кукурузы на сілас і збожжа, уборка ўраджаю бульбы і іншай агародніны, ідзе ўнясенне арганікі, праводзіцца ўздым зябліва», - распавяла начальнік упраўлення Лілія Гулінская.

09.10.2023 - 12:31

За выходныя ў вобласці адбылося 9 пажараў: у Круглым, Магілёве, Мсціславе, Бялыніцкім, Быхаўскім, Горацкім, Магілёўскім і ў Асіповіцкім раёнах. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным УМНС.
 
Рэзкае пахаладанне, як лакмусавая паперка, спрацавала індыкатарам домаўладанняў, ацяпляльныя прыборы якіх не былі гатовы да эксплуатацыі.

09.10.2023 - 10:41

У Магілёўскай вобласці моцны вецер пашкодзіў дахі 17 будынкаў. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім абласным упраўленні МНС.

09.10.2023 - 09:30

Энергетыкі Магілёўскай вобласці ва ўзмоцненым рэжыме працуюць над аднаўленнем электразабеспячэння ў рэгіёне. Пра гэта паведамілі ў РУП «Магілёўэнерга».

07.10.2023 - 11:28

Невялікія замаразкі ў бліжэйшы час перадаюць сіноптыкі на Магілёўшчыне. Адсюль актуальным становіцца пытанне забеспячэння якасці аўтамабільных дарог у зімовых умовах. Так, у Магілёўскай вобласці размова ідзе пра дзве з паловай тысячы кіламетраў дарог.

06.10.2023 - 10:30

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў спаборніцтва ў развіцці аграпрамысловага комплексу і святочны канцэрт «Слава людзям, што працуюць на зямлі!» будзе праходзіць у прамым эфіры на тэлеканале «Беларусь 4» Магілёў» і ў групе VK (https://vk.com/tvrmogilevby).

Пачатак трансляцыі - у суботу, 7 кастрычніка, у 13:00.

06.10.2023 - 09:43

У Магілёўскай вобласці за студзень - верасень санаторна-курортным лячэннем і аздараўленнем было ахоплена 4791 дзіця з раёнаў, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва.

05.10.2023 - 15:06

Конкурсная камісія Міністэрства юстыцыі падвяла вынікі конкурсу творчых работ «Права на дзяцінства», які праходзіў пад дэвізам, аб'яўленага ў краіне Года міру і стварэння. Пра гэта паведамілі ў ведамстве.

Сярод пераможцаў прадстаўнікі Магілёўскай вобласці.

05.10.2023 - 09:38

Аб'яўлены конкурс на лепшыя лагатып, слоган і плакат да 100-годдзя з дня ўтварэння Магілёўскага раёна. Заяўку на ўдзел у адной з трох намінацый можна падаць да 1 снежня, расказалі ў мясцовым райвыканкаме.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць усе ахвочыя. Іх работы будуць ацэньвацца па некалькіх крытэрыях - ад тэматычнай адпаведнасці мэтам і задачам конкурсу да крэатыўнасці, арыгінальнасці і навізны ідэі. Лагатыпы, плакаты і слоганы прымаюцца камісіяй у электронным выглядзе. Пераможцы атрымаюць прызы і дыпломы.

04.10.2023 - 15:23

У пятніцу, 6 кастрычніка, у Вендарожскай сярэдняй школе імя М.Я. Раманькова Магілёўскага раёна ва ўрачыстай абстаноўцы адбудзецца прысвячэнне навучэнцаў 9-11 класаў у пошукавікі. Мерапрыемства пачнецца а 12:00. Пра гэта расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага райвыканкама Алеся Купцова. Яна падкрэсліла:

04.10.2023 - 11:55

Лічбавізацыя рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі - што гэта і для чаго? Ці не заменіць традыцыйную журналістыку выкарыстанне штучнага інтэлекту? І які ён - сучасны беларускі журналіст. Пра гэта і не толькі з магілёўскімі студэнтамі гаварыў старшыня праўлення ГА «Беларускі саюз журналістаў», генеральны дырэктар УП «Агенцтва «Мінск – Навіны» Андрэй Крывашэеў.

04.10.2023 - 11:03

Два пажары ў Кіраўску і Магілёўскім раёне адбыліся за суткі ў вобласці. Работнікамі МНС выратаваны 1 жылы дом і 2 гаспадарчыя будынкі. Пра гэта паведамляе Магілёўскае абласное УМНС.
 

04.10.2023 - 09:49

Першы этап рэпетыцыйнага тэсціравання для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену і цэнтралізаванага тэсціравання стартуе ў кастрычніку. Такая інфармацыя размешчана на сайце Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў.
 

03.10.2023 - 18:32

Камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама паведамляе, што 6 кастрычніка будзе арганізавана прамая лінія па пытанні «Аб парадку і ўмовах выдачы заключэння аб магчымасці ажыццяўлення замежным грамадзянінам у Рэспубліцы Беларусь працоўнай дзейнасці».

На пытанні  з 11.00 да 12.00  адкажа галоўны спецыяліст упраўлення занятасці насельніцтва Наталля Васільеўна Малюк, па тэлефоне 8 (0222) 75 23 19.

Рэд.

03.10.2023 - 17:07

Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць 7 кастрычніка з 9.00 да 12.00 ва ўсіх гаррайвыканкамах, адміністрацыях раёнаў гарадоў Магілёва і Бабруйска. Свае пытанні можна будзе задаць па тэлефонах:

Магілёўскі гарвыканкам – 8 (0222) 42-21-02 (Брацкоў Аляксей Аляксандравіч - кіраўнік спраў гарвыканкама);

02.10.2023 - 13:48

У Магілёўскай вобласці на гэтым тыдні на адзінай электроннай пляцоўцы http://e-vacancy.by/ будуць праведзены электронныя кірмашы вакансій, падчас якіх суіскальнікі атрымаюць магчымасць задаць наймальнікам пытанні, якія цікавяць, атрымаць электронную кансультацыю, запрашэнне на сумоўе ў рэжыме рэальнага часу.

05.10.2023 з 14.00 да 16.00 - Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Бабруйскага райвыканкама

02.10.2023 - 09:09

У Магілёўскай вобласці на рамонт і рэканструкцыю дарог штогод накіроўваецца каля Br60 млн. Аб гэтым у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» расказаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.