RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

08.07.2023 - 16:25

Ва ўсмешках і адкрытых сэрцах людзей заключаецца асаблівы каларыт свята «Купалле» ў Александрыі. Такой думкай з журналістамі падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка перад афіцыйным адкрыццём мерапрыемства ў Шклоўскім раёне.

05.07.2023 - 15:53

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Жыхароў рэгіёну, якія да яго запісаліся, хвалявалі пытанні, звязаныя з ліквідаваннем будаўнічых недахопаў і парушэння тэрмінаў уводу жылля ў эксплуатацыю, а таксама змянення мэтавага прызначэння зямельнага ўчастка.

03.07.2023 - 15:27

Урачыстыя мерапрыемствы ў Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь на Магілёўшчыне пачаліся з мітынгу на мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле».

30.06.2023 - 18:24

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачfнка правёў сёння абласны семінар дзяржорганаў на тэму "Аб павышэнні эфектыўнасці выканання рашэнняў і даручэнняў Кіраўніка дзяржавы і ўзмацненняў папераджальнага кантролю за іх выкананнем".

29.06.2023 - 11:17

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 197 «Аб спецыялізаваных ліцэях Міністэрства ўнутраных спраў», паведамілі у прэс-службе беларускага лідара.

У мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы падрыхтоўкі кадраў для органаў унутраных спраў кіраўнік дзяржавы пастанавіў стварыць Магілёўскі спецыялізаваны ліцэй МУС.

28.06.2023 - 12:38

Відэазварот Лукашэнкі на пленарным пасяджэнні X Форуму рэгіёнаў Расіі і Беларусі

26.06.2023 - 17:53

Магілёў рыхтуецца да святкавання Дня горада і Дня Незалежнасці, у праграму ўвайшлі некалькі дзесяткаў яркіх і запамінальных мерапрыемстваў ад канцэртаў і выставак пад адкрытым небам да фестывалю смаку і арт-перформансу. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім гарвыканкаме.

23.06.2023 - 09:49

Чым далей адыходзіць вайна, тым бліжэй успаміны пра яе. Такім меркаваннем падзяліўся старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас размовы з удзельнікамі міжнароднага маладзёжнага ваенна-патрыятычнага праекта «Дарогамі Памяці і Славы» ў комплексе «Усакіна» ў Клічаўскім раёне.

22.06.2023 - 13:56

Штогадовая патрыятычная акцыя «Звон смутку», прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, прайшла на Буйніцкім полі сёння ў чатыры гадзіны раніцы. Удзел у ёй узялі намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, старшыня Маггарвыканкама Аляксандр Студнёў, старшыня Маграйвыканкама Алег Чыкіда, арцыбіскуп Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній.

21.06.2023 - 10:29

Міжнародны маладзёжны патрыятычны праект «Дарогамі памяці і славы» пройдзе 22-29 чэрвеня. У ім прыме ўдзел моладзь з Беларусі і Расіі. Стартуе праект 22 чэрвеня ў 04:00 на Буйніцкім полі ў Магілёве. У праграме праекта - аўтапрабегі, паходы, мітынгі і іншыя мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці.

19.06.2023 - 16:32

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй ЦВК Ігарам Карпенкам абмеркаваў падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года.

У Беларусі ў 2024 годзе ўпершыню пройдзе адзіны дзень галасавання, які прадугледжаны ў абноўленай Канстытуцыі. Будзе не толькі фарміравацца склад парламента, але грамадзяне таксама выберуць дэпутатаў мясцовых саветаў розных узроўняў. Прадугледжана, што адзіны дзень галасавання праводзіцца ў апошнюю нядзелю лютага. У 2024 годзе - гэта 25 лютага.

16.06.2023 - 12:36

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду па пытаннях удасканалення работы з кадрамі.

Да абмеркавання кадравай работы было запрошана шырокае кола прадстаўнікоў кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта, урада і парламента, а таксама губернатары, міністры, памочнікі Прэзідэнта па абласцях.

15.06.2023 - 20:51

Цырымонія ўрачыстага ўручэння спецыяльных дыпломаў абласнога выканаўчага камітэта пераможцам заключнага этапа рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах і педагогах, якія іх падрыхтавалі, адбылася сёння ў Магілёве. Узнагароды атрымалі 84 навучэнцы і 78 педагогаў.

14.06.2023 - 11:20

Прамую тэлефонную лінію правядзе 17 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

13.06.2023 - 12:49

Рамонт дарог, рэалізацыя інвестпраекта, развіццё фермерскай гаспадаркі і садзейнічанне ў працаўладкаванні ўвайшлі ў лік пытанняў, якія паступілі падчас асабістага прыёму грамадзян старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам у Быхаве.

09.06.2023 - 15:58

Урачыстае адкрыццё сучаснай шматфункцыянальнай сілавой пляцоўкі адбылося ў Бялынічах. Новы спартыўны аб'ект для дзяцей і дарослых з'явіўся дзякуючы рэспубліканскаму сацыяльнаму праекту Прэзідэнцкага спортклуба «Спорт для ўсіх» і ўдзелу Бялыніцкага райвыканкама.

07.06.2023 - 16:08

Прыёмы грамадзян у сельскіх выканаўчых камітэтах, у невялікіх населеных пунктах, паказваюць цесную ўзаемасувязь улады і насельніцтва на месцах, што дае магчымасць ведаць бягучыя пытанні людзей і аператыўна іх нівеліраваць. Такой думкай падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, падводзячы вынікі выязнога прыёму грамадзян у Гарбавіцкім сельскім выканаўчым камітэце Чавускага раёна.

06.06.2023 - 11:23

Прамую тэлефонную лінію правядзе 10 чэрвеня намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. З 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69 ён адкажа на пытанні жыхароў Прыдняпроўскага краю.

05.06.2023 - 19:08

Тэставыя спаборніцтвы па каратэ і стральбе з лука да II Гульняў краін СНД стартуюць у Магілёве. Пра гэта расказалі ва ўпраўленні спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама.

Рэспубліканскія спаборніцтвы па стральбе з лука на прызы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама ў праграме адкрытых абласных спаборніцтваў пройдуць 6-9 чэрвеня, фіналы запланаваны на 9 чысло. Спартыўнае мерапрыемства збярэ на стадыёне «Спартак» абласнога цэнтра каля 100 удзельнікаў - прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў краіны.

02.06.2023 - 15:30

Дзякуючы прэферэнцыям для паўднёвага ўсходу Магілёўскай вобласці з 2015 года створана амаль 3 тыс. новых працоўных месцаў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас наведвання Слаўгарадскага раёна.