27.03.2024 - 14:11
У Шклоўскім раёне на маршруты выйдуць новыя пасажырскія электробусы. Урачыстая цырымонія перадачы 15 сучасных адзінак тэхнікі прайшла 27 сакавіка ў Шклове.
26.03.2024 - 18:18
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з дэлегацыяй Омскай вобласці на чале з губернатарам Віталем Хаценка. У сустрэчы таксама прынялі ўдзел памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін.
25.03.2024 - 19:09
Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага аблвыканкама правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел у ім прыняў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Гарошкін, члены прэзідыума аблсавета, члены аблвыканкама, прадстаўнікі кантралюючых і наглядных органаў, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, прадстаўнікі СМІ.
23.03.2024 - 10:20
Жыхары Магілёва нясуць кветкі да памятнага знака «Рукапоціск» у памяць аб загінуўшых у тэракце ў Падмаскоўі
У Магілёве да памятнага знака «Рукапаціск» каля ліцэя Беларуска-Расійскага ўніверсітэта ў знак найглыбейшага смутку з самай раніцы людзі нясуць кветкі, каб ушанаваць памяць і выказаць спачуванні родным загінулых і пацярпелых у тэракце ў «Крокус Сіці Холе».
22.03.2024 - 09:29
В Беларуси сегодня отдают дань памяти жителям деревни Хатынь, которая была сожжена фашистами 81 год назад - 22 марта 1943 года. Вспоминая Хатынь, белорусы вспоминают тысячи других белорусских деревень, уничтоженных немецко-фашистскими захватчиками в годы Великой Отечественной войны.
19.03.2024 - 09:57
За плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны асабісты ўклад у развіццё заканадаўства і парламентарызму дзяржаўных узнагарод удастоены дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі. Адпаведны ўказ нумар 99 Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 сакавіка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
16.03.2024 - 12:26
У Дзень Канстытуцыі старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ўручыў пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 23 юнакам і дзяўчатам Магілёўшчыны, якім споўнілася 14 гадоў. У іх ліку - выдатнікі вучобы, пераможцы алімпіяд і конкурсаў, актывісты дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў.
15.03.2024 - 10:19
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з Днём Канстытуцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Сёння мы адзначаем Дзень Канстытуцыі, якая стала сапраўды народным дакументам. Прыняты 30 гадоў таму і ўдасканалены на рэферэндумах воляй большасці беларусаў Асноўны Закон шмат у чым вызначае ход нашай гісторыі, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Дзякуючы Канстытуцыі створаны ключавыя інстытуты дзяржаўнай улады, гарантаваны правы і свабоды грамадзян».
13.03.2024 - 18:36
Семінар-практыкум для асоб, якія знаходзяцца ў рэзерве кіруючых кадраў і перспектыўным кадравым рэзерве Магілёўскага аблвыканкама ў сферы прамысловасці і эканомікі, прайшоў сёння ў абласным цэнтры. У ім прынялі ўдзел каля 30 спецыялістаў і студэнтаў выпускных курсаў ВНУ з усяго рэгіёну. Мадэратарам пленарнага пасяджэння выступіў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магаблвыканкама Сяргей Іваноў.
11.03.2024 - 18:35
Пазачарговую другую сесію Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў правёў сёння старшыня аблсавета Аляксандр Гарошкін. Удзел у ёй узялі намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Дзядкоў. А таксама дэпутаты абласнога Савета, члены аблвыканкама, кіраўнікі структурных падраздзяленняў аблвыканкама, старшыні гарадскіх і раённых Саветаў дэпутатаў, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
06.03.2024 - 19:49
Урачысты прыём, прысвечаны Дню жанчын, правёў сёння ў Магілёўскім аблвыканкаме губернатар Анатоль Ісачанка. У адрас трыццаці цудоўных прадстаўніц розных сфер і прафесій Прыдняпроўскага краю гучалі ў гэты дзень словы віншаванняў. Па традыцыі пяці з іх - шматдзетным маці, якія нарадзілі і выхоўвалі па пяць і больш дзяцей, былі ўручаны ордэны Маці. Удзел у цырымоніі таксама прыняў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
04.03.2024 - 20:31
Першая сесія абласнога Савета дэпутатаў дваццаць дзявятага склікання прайшла 4 сакавіка ў Магілёве. Адным з асноўных пытанняў парадку дня стала абранне старшыні абласнога Савета дэпутатаў.
04.03.2024 - 09:34
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў унутраных спраў са 107-й гадавінай з дня ўтварэння беларускай міліцыі. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
29.02.2024 - 17:43
Бялынічы прынялі статус «Культурнай сталіцы – 2024».
Сёння ў раённым цэнтры прайшла цырымонія адкрыцця рэспубліканскай акцыі. Значны і важны для Бялыніч статус стане візітнай картачнай не толькі раёна, але і ўсёй вобласці, яшчэ ярчэй прадэманструе культурнае багацце.
28.02.2024 - 19:28
Выніковае пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі адбылося сёння ў Доме Саветаў. У яе працы прынялі ўдзел усе 13 членаў камісіі, а таксама акрэдытаваныя пры ёй назіральнікі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі.
27.02.2024 - 20:05
Тэхналагічныя аспекты захаванасці і вырошчвання маладняку буйной рагатай жывёлы абмеркавалі сёння на пашыраным семінары-нарадзе, ініцыіраваным старшынёй Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ісачанкам.
25.02.2024 - 16:50
Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў адзіны дзень галасавання свой выбар зрабіў на выбарчым участку №56 Ленінскага раёна Магілёва, размешчаным у гімназіі №3.
25.02.2024 - 08:13
24.02.2024 - 18:43
Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка сустрэўся сёння з міжнароднымі наглядальнікамі ад Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Удзел у сустрэчы таксама прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.
23.02.2024 - 11:59
Святочнае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў штогадовага спаборніцтва па сацыяльна-эканамічнаму развіццю сярод гарадоў і раёнаў Магілёўскай вобласці за 2023 год, прайшло 22 лютага ў Палацы культуры вобласці. Узнагароды пераможцам уручыў старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Удзел ва ўрачыстасці таксама прынялі памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк і старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, прадстаўнікі дзяржорганаў, структур рэспубліканскіх органаў кіравання, сілавых структур і ведамстваў, дэпутацкага корпуса, духавенства, працоўных калектываў рэгіёну.