У спарткомплексе «Алімпіец» у Магілёве завяршыўся Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні 2025 года.
Удзел у галоўным унутраным старце зімовага сезона прынялі наймацнейшыя беларускія лёгкаатлеты, а таксама два дзесяткі спартсменаў з Расіі. У другі і заключны дзень спаборніцтваў былі разыграны 11 асабістых і два эстафетныя камплекты ўзнагарод, пераможцамі чэмпіянату Беларусі ў памяшканні сталі наступныя лёгкаатлеты:
200 метраў: Андрэй Лукін (РФ) і Яніна Луцэнка;
800 метраў: Вячаслаў Скудны і Таццяна Шабанава;
3000 метраў: Павел Небыт і Іна Новік;
Трайны скачок: Максім Несцярэнка і Дар'я Нідбайкіна (РФ);
Скачкі з тычкай: Ірына Жук;
Скачкі ў вышыню: Ілля Іванюк (РФ);
Штурханне ядра: Максім Афонін (РФ).
У мужчынскай эстафеце 4х400 метраў перамогу атрымала каманда Гомельскай вобласці, у гэтым жа відзе сярод жанчын лепшы вынік паказалі дзяўчаты з Расіі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»