У адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» і на прадпрыемствах-рэзідэнтах разумеюць, што павышэнне прадукцыйнасці працы - залог стабільнага росту эканамічных паказчыкаў. Сёння ўсе намаганні накіроўваюцца на развіццё трох важных складальнікаў: беражлівай вытворчасці, трансферу тэхналогій і прасоўвання новых тэхналагічных рашэнняў у вытворцаў абсталявання.
Кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка адзначыў:
- У мінулым годзе сем нашых прадпрыемстваў-рэзідэнтаў прынялі ўдзел у праекце міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Садзейнічанне ўкараненню тэхналогій Чацвёртай прамысловай рэвалюцыі ў Магілёўскай вобласці». Лепшыя нацыянальныя і расійскія эксперты па беражлівай вытворчасці аказалі рэзідэнтам метадычную дапамогу. Мы атрымалі станоўчыя водгукі кіраўніцтва прадпрыемстваў, якія прынялі ўдзел у праекце, многія выказалі жаданне ўдзельнічаць у такіх мерапрыемствах зноў.
Рэзідэнт СЭЗ «Магілёў» ААТ «Бабруйскаграмаш» - лідэр па ўкараненні інструментаў беражлівай вытворчасці, якія ўжо на пачатковым этапе дэманструюць эфектыўнасць іх прымянення.
За 2024 год адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» правяла некалькі выязных мерапрыемстваў, круглых сталоў, накіраваных на павышэнне прадукцыйнасці працы сярод прадпрыемстваў-рэзідэнтаў.
На Міжнароднай канферэнцыі свабодных эканамічных зон «Развіццё прамысловых вузлоў на прынцыпах экалагічнай нейтральнасці» адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» правяла работу секцыі «Лічбавізацыя як інструмент павышэння эканамічнай эфектыўнасці і прадукцыйнасці працы». Былі запрошаны вядомыя навукоўцы, эксперты з Расіі, Кітая, Узбекістана.
Гэтая праца працягнецца і ў новым годзе.
Паводле слоў Паўла Марыненкі, плануецца правядзенне навучальных праграм па аптымізацыі вытворчых працэсаў і інструментах беражлівай вытворчасці, а таксама ўкараненне софт-забеспячэння тэхналагічным працэсам, кантролю за абсталяваннем. У планах адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» — закуп трэнажораў, канструктараў, інфармацыйных дапаможнікаў, прыцягненне экспертаў па беражлівай вытворчасці і прамысловай псіхалогіі.
Адміністрацыя СЭЗ «Магілёў» сканцэнтруе актуальныя веды, аб'яднае спецыялістаў па беражлівай вытворчасці і павышэнні прадукцыйнасці працы, стане падтрымкай для прадпрыемстваў-рэзідэнтаў і ўсёй прамысловасці Магілёўскай вобласці. У перспектыве - задаць вектар развіцця ў гэтым напрамку для прадпрыемстваў усёй краіны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
22.04.2025 - 09:37
Магілёўская асацыяцыя прамыслоўцаў пашырае міжнародныя кантакты (відэа)
17.04.2025 - 09:05