Такой думкай падзяліўся намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алег Дзьячэнка.
Сёння завяршылася работа першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму, правядзенне якога стала магчымым дзякуючы дамоўленасцям на ўзроўні кіраўніцтва дзвюх краін. Праграма мерапрыемстваў атрымалася вельмі насычанай.
- Удзельнікі форуму, а гэта парламентарыі дзвюх краін, прадстаўнікі жаночай бізнес-супольнасці, грамадскіх арганізацый, кіраўнікі айчынных прадпрыемстваў і ўстаноў, правялі шэсць тэматычных секцыйных пасяджэнняў, на якіх па-дзелавому абмеркавалі пытанні далейшага паглыблення эканамічнага супрацоўніцтва і кааперавання вытворчасці ў сферы машынабудавання, лёгкай. прамысловасці, аграпрамысловага комплексу, медыцыны і фармацэўтыкі, а таксама больш цеснага ўзаемадзеяння ў галіне навукі і адукацыі, культуры і турыстычнай індустрыі, - нагадаў сенатар. - На пленарным пасяджэнні ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі былі падведзены вынікі працы форуму і падпісаны камерцыйныя кантракты на суму ў 93,5 мільёна беларускіх рублёў.
Ён акцэнтаваў увагу на тым, што не толькі трактары, машыны, тэкстыль, трыкатаж, кандытарскія вырабы і фармацэўтычная прадукцыя цікавіла нашых усходніх бізнес-партнёраў:
- Усяго за некалькі дзён знаходжання ў Мінску ўзбекскія госці змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет беларускай нацыянальнай культуры і азнаёміцца з духоўнымі традыцыямі беларусаў.
Суразмоўца расказаў, што асаблівыя эмоцыі ў гасцей выклікала наведванне экспазіцый Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны:
- А ў Зале Перамогі, дзе на мармуровых плітах залатымі літарамі ўвекавечаны імёны тысяч Герояў Савецкага Саюза, у тым ліку і ўраджэнцаў Узбекістана, у многіх з гасцей на вачах з'явіліся слёзы.
Асобна сенатар спыніўся на тым факце, што ўсе члены ўзбекскай дэлегацыі выказалі шчырае захапленне эканамічнымі і сацыяльнымі дасягненнямі Беларусі, высокім узроўнем развіцця адукацыі, навукі і культуры.
- Асаблівую падзяку яны выказвалі беларусам за захаванне гістарычнай памяці аб узбеках, якія гераічна змагаліся з нямецка-фашысцкімі акупантамі на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - падкрэсліў Алег Дзьячэнка.
Ён канстатаваў: рэзультатыўнае правядзенне першага беларуска-ўзбекскага жаночага бізнес-форуму ў Мінску не толькі адкрыла новыя магчымасці для развіцця міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва, але і стала яркім прыкладам ажыццяўлення прынцыпаў народнай і грамадскай дыпламатыі.
- Наперадзе рэалізацыя намечаных эканамічных і культурна-адукацыйных планаў, штодзённая работа па паляпшэнню якасці жыцця двух народаў, вельмі дружалюбных і шмат у чым падобных па менталітэту, - рэзюмаваў субяседнік.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
19.02.2025 - 12:59
19.02.2025 - 12:37
13.02.2025 - 19:29
13.02.2025 - 17:55
Леанід Заяц: усе землі павінны эфектыўна выкарыстоўвацца ўласнікамі