Беларуска Аліна Шаўчук выйграла залаты медаль чэмпіянату Еўропы па барацьбе 2025 года, які праходзіць у сталіцы Славакіі Браціславе.
Наша спартсменка стала лепшай на кантыненце ў вагавой катэгорыі да 68 кг. Напярэдадні па ходзе турніру Шаўчук перамагла албанку Альбіну Дражы, турчанку Бюсэ Тосун і ўкраінку Манолу Скабельскую. У вырашальным паядынку Аліне процістаяла прадстаўніца Румыніі Кацярына Зялёных, беларуска атрымала перамогу з лікам 2:1 і стала ўладальніцай золата. Таксама Аліна Шаўчук з'яўляецца дзеючай чэмпіёнкай Еўропы-U23 і двухразовым прызёрам маладзёжнага чэмпіянату свету.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.11.2025 - 14:43
03.11.2025 - 09:29
Каманда Прэзідэнта згуляла з хакеістамі Магілёўскай вобласці ў матчы РХЛ
30.10.2025 - 14:44
Будучыя чэмпіёны Магілёва: як прафсаюзы рыхтуюць спартыўны рэзерв краіны
27.10.2025 - 08:58
Бабруйскі клуб «Дынама-Шыннік» перапыніў серыю перамог у МХЛ