Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў указ нумар 485 аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Беларускі спартыўны Алімп» 2024 года. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
За значны ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту, актыўную дзейнасць па папулярызацыі фізічнай культуры і спорту, развіццю фізкультурна-спартыўных традыцый, якія садзейнічаюць фарміраванню гарманічнай асобы спецыяльная прэмія прысуджана Генадзю Вішнякову, Ірыне Курачкінай і калектыву Віцебскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай .
Заслужаны трэнер Беларусі, старшы трэнер нацыянальнай каманды па інваспорце РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Генадзь Вішнякоў падрыхтаваў 21-разовага паралімпійскага чэмпіёна Ігара Бокага, іншых пераможцаў і прызёраў Паралімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы па плаванні сярод інвалідаў. Ізотаў, Дзмітрый Салей, Рыгор і Анастасія Зудзілавы).
Заслужаны майстар спорту Беларусі па вольнай барацьбе Ірына Курачкіна з'яўляецца сярэбраным прызёрам Алімпійскіх гульняў 2021 года, бронзавым прызёрам чэмпіянатаў свету 2017, 2019, 2024 гадоў, трохразовай чэмпіёнкай Еўропы, чэмпіёнкай Еўрапейскіх гульняў 2019 года. Яна заваявала ліцэнзію на ўдзел у Алімпійскіх гульнях 2024 года, але дапушчана да іх не была. Цяпер спартсменка займае 3-е месца ў сусветным рэйтынгу ў катэгорыі да 55 кг.
Віцебская СДЮШАР нумар 1 уваходзіць у лік асноўных баз для падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву нацыянальных і зборных каманд краіны па скачках на батуце і іншых гімнастычных відах спорту (у 2024 годзе ў іх склад уключана 40 спартсменаў - навучэнцаў школы). У скачках на батуце выхаванцамі школы заваяваны тры залатыя алімпійскія медалі: Уладзіславам Ганчаровым (у 2016 годзе ў Рыа-дэ-Жанейра) і Іванам Літвіновічам (у 2021 годзе ў Токіа і ў 2024-м у Парыжы).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе