Арганізацыі Магілёўскай і Ленінградскай абласцей правялі сёння анлайн-сустрэчу па інвестыцыйным і гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. Пра гэта паведамілі ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця, якое сумесна з Агенцтвам эканамічнага развіцця Ленінградскай вобласці выступіла арганізатарам мерапрыемства.
Ад беларускага боку ў перамовах прымалі ўдзел прадстаўнікі ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», СЭЗ «Магілёў», Крычаўскага і Краснапольскага раённых выканкамаў, ад расійскага – ДКУ «Агенцтва эканамічнага развіцця Ленінградскай вобласці».
Як распавялі суразмоўцы, сустрэча праводзілася ў анлайн-фармаце. У межах мерапрыемства Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця і СЭЗ «Магілёў» прэзентавалі інвестыцыйны патэнцыял рэгіёну, які накіраваны на прыцягненне замежных, нацыянальных інвестыцый для стварэння новых і далейшага развіцця дзеючых экспартна-арыентаваных і імпартазамяшчальных вытворчасцей. У сваю чаргу партнёры Ленінградскай вобласці азнаёмілі беларусаў з інвестыцыйным патэнцыялам свайго рэгіёну. Абодва бакі праявілі зацікаўленасць у сферы лесаперапрацоўкі і лесапрамысловага кластара.
Акрамя гэтага, бакі абмяняліся вопытам і абмеркавалі метады работы па прыцягненні інвестыцый у складанай эпідэміялагічнай абстаноўцы. ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця», СЭЗ «Магілёў» і прадстаўнікі бізнэсу былі запрошаны да ўдзелу ў Балтыйскім рэгіянальным інвестыцыйным форуме, які адбудзецца 21-24 верасня, у сваю чаргу ДКУ «Агенцтва эканамічнага развіцця Ленінградскай вобласці» праявіла цікавасць да ўдзелу ў Магілёўскім інвестыцыйным кангрэсе.
«Падчас анлайн-сустрэчы ўдзельнікам прадставілася выдатная магчымасць для абмену інфармацыяй, устанаўлення новых дзелавых кантактаў, а таксама абмеркавання магчымасцей для гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва і інвестыцыйнага ўзаемадзеяння», – падзяліліся суразмоўцы.
Для даведкі: 30.08.2016 года падпісана пагадненне паміж Магілёўскім абласным выканаўчым камітэтам і ўрадам Ленінградскай вобласці аб супрацоўніцтве ў гандлёва-эканамічнай, навукова-тэхнічнай, сацыяльнай і культурнай галінах.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
14.07.2025 - 14:12
Парады бізнесу ад практыкаў. Як выйсці на рынак Індыі, раскажуць 24 ліпеня на форуме ў Магілёве
12.07.2025 - 18:23
Магутнасці, экспарт, інавацыі - у чым асаблівасць новага малакаперапрацоўчага завода ў Шклове
11.07.2025 - 11:12
Як будуць ацэньваць удзельнікаў конкурсу «Прадпрымальнік года» з 1 студзеня? Адкарэктаваны парадак
11.07.2025 - 10:04
Стыхія ўдарыла па маёмасці? Белдзяржстрах тлумачыць, як хутка атрымаць кампенсацыю за шкоду
09.07.2025 - 08:45
Маштабны продаж тавараў для школьнікаў пачнецца ў Беларусі з 15 ліпеня