RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Бабруйчан запрашаюць да ўдзелу ў сямейным фестывалі «Тата, Мама, Я–футбольная сям’я!»

Бабруйчан запрашаюць да ўдзелу ў сямейным фестывалі «Тата, Мама, Я–футбольная сям’я!». Спартыўнае мерапрыемства плануюць правесці 19 верасня на стадыёне імя Аляксандра Пракапенкі, паведамляе карэспандэнт сайта.

Што трэба для ўдзелу? Зусім нямнога! Атрымаць згоду як мінімум трох членаў сям’і – таты, мамы (узростам да 60 гадоў) і аднаго дзіцяці ад 5 да 18 гадоў (чым больш вашых дзяцей прыме ўдзел, тым больш у вас шанцаў на перамогу) і звязацца з арганізатарамі па нумары тэлефона: +375 29 660 35 25. Удзельнікам абяцаюць займальнае мерапрыемства і памятныя прызы ад Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і ФК «Белшына».

5-ы сезон сямейнага фестывалю «Тата, Мама, Я–футбольная сям’я!», які праходзіць пад эгідай Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» і пры партнёрстве ЮНІСЕФ, стартаваў у нашай краіне ў жніўні. Да канца верасня ва ўсіх кутках Сінявокай праходзяць адборачныя этапы, пераможцы якіх атрымаюць пуцёўку ў рэспубліканскі фінал (20 верасня ў Мінску). Такія турніры ў Магілёўскай вобласці ўжо прайшлі ў Слаўгарадзе, Шклове, Магілёве. Клімавічы прымуць фестываль 12 верасня на гарадскім стадыёне. Для канкурсантаў арганізатары прадугледзелі розныя прызы: футболкі, футбольныя мячы, медалі. Бабруйск стане апошнім горадам рэгіёна, дзе адбудзецца адборачны этап.

Сямейны фестываль па масавым футболе ўпершыню прайшоў яшчэ ў 2016 годзе ў Мінску з удзелам 56 сем’яў. У наступным годзе фармат фестывалю быў удасканалены: дадаліся абласныя этапы і рэспубліканскі фінал, дзе ў агульным прыняло ўдзел больш за 500 сем’яў і, адпаведна, каля 2000 чалавек. Праект выклікаў вялікую цікавасць сярод аматараў актыўнага сямейнага адпачынку і атрымаў станоўчыя водгукі з боку грамадскасці і СМІ.

У гэтым сезоне фармат фестывалю застаецца ранейшым. Арганізуюцца міні-турніры па футболе ў шасці групах: сярод бацькаў, маці, дзяцей 5–7, 8–10, 11–13 і 14–17 гадоў. Кожны член сям’і ў залежнасці ад месца, занятага сваёй камандай у групе, прыносіць ачкі ў сямейную скарбонку. Такім чынам і вызначаюцца найлепшыя футбольныя сем’і.

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая