Баскетбалісты магілёўскага «Барысфена» атрымалі трэцюю перамогу запар у гульнях чэмпіянату Беларусі.
Сёння падапечныя Андрэя Крываноса адолелі на выездзе дзейнага чэмпіёна краіны «МІНСК» з вынікам 82:78 і ўзначалілі турнірную табліцу.
У іншым сённяшнім паядынку баскетбалісты «Рубона» з розніцай у 20 ачкоў перайгралі ў Віцебску сталічны «Імпульс-БДУІР» - 85:65.
Цяпер становішча ў лідзіруючай групе такое: «Барысфен» - 41 ачко (24 матчы), «Гродна-93» - 39 (23), «МІНСК» - 37 (23), «Рубон» (Віцебск) - 34 (23). У наступным туры 14 лютага адбудзецца сталічнае дэрбі «МІНСК» - «Імпульс-БДУІР», а 15 лютага гродзенская дружына прыме на сваёй пляцоўцы віцябчан.
Пасля 21-га тура жаночага першынства наперадзе «Гарызонт», які набраў 40 ачкоў, на тры балы менш, чым у чэмпіёнак краіны баскетбалістак «МІНСКА», у актыве гродзенскай «Алімпіі» 35 ачкоў. Наступныя сустрэчы адбудуцца 18 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»