На I Зімовых міжнародных спартыўных гульнях «Дзеці Прымор'я» завяршыліся спаборніцтвы па хакеі.
Турнір па хакеі з удзелам зборнай Беларусі-U16 праходзіў у фармаце 3х3 на пляцоўцы «Фетысаў-Арэны» ва Уладзівастоку. Групавы этап наша каманда прайшла без паражэнняў, паслядоўна абгуляўшы равеснікаў з Сахалінскай вобласці (7:6), Амурскай вобласці (13:0) і кітайскай акругі Цыцыкар (12:0).
На стадыі адной чацвёртай фіналу нашы хакеісты разабраліся з юнацкай зборнай Узбекістана (6:0), а ў паўфінале вырвалі перамогу ў хлопцаў з Хабараўска (4:3). Сапернікам беларусаў па матчы за золата стала каманда Прыморскага краю, рашаючы матч турніру завяршыўся з лікам 4:0 на карысць Беларусі-U16.
Дарэчы, у складзе зборнай Беларусі пад №2 гуляў магілёўскі хакеіст Раман Сёмін.
I Зімовыя міжнародныя спартыўныя гульні «Дзеці Прымор'я» сабралі больш за тысячу спартсменаў з Прыморскага краю і Далёкаўсходняй федэральнай акругі РФ, а таксама Беларусі, Кітая, КНДР і Узбекістана. У складзе нашай дэлегацыі на гульні прыбылі 28 юных атлетаў. У праграму спаборніцтваў, якія завершацца заўтра, увайшлі лыжныя гонкі, сноўбордынг, гарналыжны спорт, кёрлінг, фігурнае катанне, шорт-трэк, хакей і фіджытал-хакей.
Па матэрыялам БЕЛТА, фота НОК Беларуси
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 16:13
У Магілёўскім раёне ў рамках праекта «Спорт для ўсіх» адкрылася сучасная спартыўная пляцоўка
02.06.2025 - 09:39
Яўген Залатой стаў чэмпіёнам Еўропы па акадэмічным веславанні
02.06.2025 - 09:26
Георгій Фокін стаў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод моладзі
26.05.2025 - 12:21
«Барысфен» прайграў у Віцебску. Лёс бронзы вырашыцца ў Магілёве
19.05.2025 - 08:43
Магілёўскі ЦАР другі раз выйграў Суперкубак Беларусі па пляжным футболе