У Магілёве прайшоў першы бізнес-форум «Львы бізнесу». Ён сабраў больш за 600 прадстаўнікоў дзелавой супольнасці Прыдняпроўскага краю.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Магілёўскі аблвыканкам, Магілёўскі гарвыканкам, ГА «Інвестыцыйны клуб «ДЭКРА».
Мэта конкурсу - прызнанне лепшых, абмен вопытам і адкрыццё новых магчымасцяў для росту.
Ганаровымі гасцямі бізнес-форуму сталі намеснік міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Навумовіч, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар, старшыня праўлення ГА «Інвестыцыйны клуб «ДЭКРА» Дзмітрый Крылоў, кіраўнік адміністрацыі СЭЗ «Магілёў» Павел Марыненка і іншыя.
Форум аб'яднаў прадстаўнікоў буйнога, малога і сярэдняга бізнесу Магілёўскай вобласці, рамеснікаў, экспертаў і наватараў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады і дзелавых аб'яднанняў.
Так, у Магілёўскім абласным цэнтры творчасці размясцілася выстава таваравытворцаў і рамеснікаў рэгіёна, а таксама кампаній сферы паслуг. Тут можна было паразмаўляць і абмяняцца вопытам, пазнаёміцца з новымі вытворцамі, знайсці новыя ідэі для вядзення бізнесу.
Як падкрэсліў намеснік міністра эканомікі Беларусі Уладзімір Навумовіч, форум «Львы бізнесу» адыгрывае ключавую ролю ў развіцці бізнесу ў рэгіёне.
- У першую чаргу гэтае мерапрыемства папулярызуе бізнэс, тым самым паказваючы, што пры падтрымцы дзяржавы можна рэалізаваць сваю справу. Прадпрымальнікі з'яўляюцца добрай рухаючай сілай для развіцця эканомікі, адыгрываюць значную ролю ў аб'ёмах валавых паказчыкаў краіны і выручцы па прыбытку, - дадаў Уладзімір Аляксандравіч. - Такога роду мерапрыемствы дапамагаюць пазнаёміцца з калегамі, знайсці партнёраў, пагутарыць.
Руслан Страхар пазначыў: «Львы бізнесу» - гэта ўнікальная магчымасць не проста сабраць прадстаўнікоў бізнесу, але і абмяняцца і падзяліцца вопытам.
- У нашай краіне створаны добрыя ўмовы для самарэалізацыі кожнага чалавека. Удзяляецца вялікая ўвага развіццю прадпрымальніцтва, самазанятасці - тым асновам, з якіх і пачынаюцца крокі ў вялікі бізнес, - дадаў Руслан Барысавіч. - Думаю, што бізнес-форум стане яшчэ адной знакавай пляцоўкай для прадстаўнікоў дзелавых колаў з рэгіёну і краіны.
У ходзе мерапрыемства адбыліся выступленні спікераў, якія ахапілі шырокі спектр тэм, уключаючы стратэгіі вядзення бізнесу, інавацыі, кіраванне камандамі і эфектыўныя маркетынгавыя падыходы.
Таксама прайшла цырымонія ўзнагароджання ўдзельнікаў конкурсу «Львы бізнесу» ў розных намінацыях.
Форум «Львы бізнэсу» - гэта шанец для прадпрымальнікаў прадэманстраваць свае дасягненні і інавацыі. Гэта ўнікальная магчымасць атрымаць прызнанне за поспехі ў бізнесе і ўкараненні тэхналогій.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
04.06.2025 - 11:17
Ва ўсіх тралейбусах Магілёва зараз можна плаціць банкаўскай карткай за спадарожнікаў
02.06.2025 - 09:19
«Бабруйскаграмаш» плануе паставіць у Казахстан прадукцыі на $2,5 млн у першым паўгоддзі
30.05.2025 - 09:25
26.05.2025 - 13:45
Пад кулісныя пасевы ў Магілёўскай вобласці адведзена 26 тысяч гектараў
22.05.2025 - 14:48