21-разовы чэмпіён Паралімпійскіх гульняў плывец Ігар Бокій быў удастоены Прэміі Нацыянальнага алімпійскага камітэта.
На цырымоніі ўручэння ўзнагарод па выніках года спартсмен быў адзначаны ў намінацыі «За адданасць алімпійскаму руху». У гэтым верасні Бокій заваяваў пяць залатых медалёў на летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы і давёў агульную колькасць асабістых узнагарод на Паралімпіядах да 23 (21-1-1). Упершыню Ігар выступіў на галоўным старце чатырохгоддзя яшчэ ў 2012 годзе ў Лондане. На гэты момант беларусу належаць шэсць паралімпійскіх рэкордаў у 50-метровым басейне, апошні з якіх (на дыстанцыі 200 м комплексам) быў устаноўлены на парыжскіх Гульнях.
«Хацеў бы падзякаваць кіраўніцтву краіны і НАКу за такую ўвагу да спорту і за ўсе створаныя магчымасці, якія маюць нашыя спартоўцы, каб паляпшаць свае вынікі і годна прадстаўляць Беларусь на міжнароднай арэне», - сказаў Бокій.
Прэмія НАК па выніках года прысуджаецца за выдатныя спартыўныя вынікі і падрыхтоўку спартсменаў нацыянальных каманд да Алімпійскіх гульняў, чэмпіянатаў свету і Еўропы, а таксама за выключныя заслугі ў развіцці алімпійскага руху, масавага спорту і спорту вышэйшых дасягненняў у Рэспубліцы Беларусь.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
25.06.2025 - 16:25
Дружная сям'я ва ўсім моцная. Гарадская спартландыя «Бітва двароў» прайшла ў Магілёве
19.06.2025 - 12:55
Яўген Летаў стаў галоўным трэнерам бабруйскага «Дынама-Шынніка»
16.06.2025 - 09:13
Магілёўскі ЦАР узяў бронзу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
12.06.2025 - 17:13
Магілёўскі ЦАР выйшаў у 1/4 фіналу Кубка чэмпіёнаў па пляжным футболе
11.06.2025 - 09:16
Магілёўскі ЦАР разграміў «Хамрун» у Кубку чэмпіёнаў па пляжным футболе
09.06.2025 - 08:55
Беларус Яўген Залатой атрымаў перамогу на Вялікай Маскоўскай рэгаце