Беларускі плывец Ігар Бокій выйшаў у чарговы фінал на XVII летніх Паралімпійскіх гульнях у Парыжы.
У другі дзень спаборніцтваў у басейне Бокій разам з таварышам па камандзе Яўгенам Кавалёнкам выйшлі на старт стомятроўкі на спіне. Абодва спартсмены прынялі ўдзел у другім папярэднім заплыве. Ігар пераадолеў дыстанцыю з лепшым вынікам (58,97 сек.), а па выніках абодвух заплываў час беларуса аказаўся другім - яшчэ хутчэй справіўся расіянін Уладзімір Сотнікаў (58,32). Кавалёнак з паказчыкам у 1 мін 05,97 сек. стаў апошнім сярод 14 удзельнікаў, у фінал прайшла наймацнейшая васьмёрка.
Вырашальны заплыў на дыстанцыі 100 м на спіне, на якой Ігар Бокі з'яўляецца паралімпійскім рэкардсменам, адбудзецца сёння вечарам. Арыентыровачны час пачатку - 21.45 па мінскім часе. Напярэдадні беларус стаў чэмпіёнам парыжскіх Гульняў на дыстанцыі 100 м батэрфляем, усяго ў нашага плыўца 19 медалёў у кар'еры на Паралімпіядах (17-1-1).
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»