Спартсмены Магілёўскай вобласці заваявалі 53 медалі рознай вартасці на гульнях краін БРІКС. Пра гэта расказаў намеснік начальніка аддзела вучэбна-спартыўнай, арганізацыйнай і турыстычнай работы ўпраўлення спорту і турызму Магілёўскага аблвыканкама Ігар Драздоў.
Як расказаў субяседнік, нашы спартсмены прывезлі 10 залатых, 24 сярэбраных і 19 бронзавых медалёў па 13 відах спорту.
У ліку пераможцаў, удастоеных вышэйшай узнагароды Алеся Гетманава (барацьба вольная); Уладзіслаў Літвінаў (веславанне на байдарках і каноэ - у складзе 4-кі); Кацярына Семянцова (веславанне на байдарках і каноэ - С-1 5000м); Аліна Шчэпанава і Дар'я Навумава (цяжкая атлетыка); Ягор Шарамкоў (гімнастыка спартыўная - вольныя практыкаванні); Арцём Лапуцін і Арцём Купалаў (веславанне акадэмічнае – у 8-цы); Мікалай Шарлап (веславанне акадэмічнае – у 4-цы); Вячаслаў Скудны і Дзмітрый Савін (лёгкая атлетыка).
На другую прыступку п'едэстала ўзнімаліся Уладзіслаў Пусташылаў і Дзмітрый Зарубскі (барацьба грэка-рымская); Кацярына Семянцова, Дзмітрый Траццякоў, Аляксандр Зубок і Віталь Асецкі (веславанне на байдарках і каноэ - С-2 500м); тройчы паднімалася Ясенія Парэцкая (гімнастыка мастацкая - групавое практыкаванне 5 абручоў, групавое практыкаванне 5 булаў, мнагабор'е групавое практыкаванне); Ягор Варапаеў і Арцём Коласаў (дзюдо); Дар'я Хейдэр, Паліна Пагуляева і Юльян Курловіч (цяжкая атлетыка); Анфіса Капаева, Уладзіслаў Бурдзь, Уладзіслаў Мардусевіч, Анжэла Жылінская і Валерыя Хрушчова (самба); Арцём Лапуцін і Дар'я Новікава (веславанне акадэмічнае – у 4-цы); Новікава Дар'я, Маркаўская Валерыя (веславанне акадэмічнае – у 8-цы); Дзмітрый Савін і Дзмітрый Іваненка (лёгкая атлетыка); Раман Валодзькін (лёгкая атлетыка -эстафета).
З бронзай дадому вярнуліся Ксенія Станкевіч і Ганна Садчанка (барацьба вольная); Кацярына Семянцова (веславанне на байдарках і каноэ - С-2 200м); Аляксандр Зубок і Віталь Асецкі (веславанне на байдарках і каноэ - С- 4 500м); Уладзіслаў Літвінаў (веславанне на байдарках і каноэ - у 2-цы); Аляксандр Зубок і Станіслаў Савельеў (веславанне на байдарках і каноэ - С-2 200м); Зубок Аляксандр (веславанне на байдарках і каноэ - З-1 200м і З-2 mix 200м); Ясенія Парэцкая (гімнастыка мастацкая - камандныя спаборніцтвы); Алеся Акінчыц (плаванне); Аляксей Коктыкаў (бокс); Дзмітрый Хахлоў і Данііл Патачыц (самба); Шарамкоў Ягор (гімнастыка спартыўная - мнагабор'е і апорны скачок); Анастасія Шутава (ушу); Булахаў Уладзіслаў і Шабанава Таццяна (лёгкая атлетыка).
Усяго беларускімі спартсменамі было заваявана 247 медаляў. З іх 55 - залатых, 85 - сярэбраных і 107 бронзавых. З такім медальным залікам беларускія спартсмены занялі 2-е агульнакаманднае месца, уступіўшы толькі камандзе расійскіх спартсменаў. На трэцім месцы размясціліся спартсмены з Кітая.
Даведачна: Гульні краін БРІКС праходзілі ў Казані (Расія) з 12 па 23 чэрвеня. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 4751 спартсмен з 82 краін свету. Усяго было разыграна 387 камплектаў узнагарод у 27 відах спорту.
Галіна Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе