Больш за тысячу збожжаўборачных камбайнаў будуць задзейнічаны на жніве ў Магілёўскай вобласці. Сярод іх 25 новых машын, якія паступілі ў гаспадаркі рэгіёну ў гэтым годзе. Такой інфармацыяй падзяліўся камітэт па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама.
Адвозіць збожжа з палёў на зернесушыльныя комплексы будуць больш за тысячу спецыяльна абсталяваных грузавых аўтамабіляў. Большасць з іх задзейнічаецца сельгасарганізацыямі вобласці. 10 аўтамашын для адвозу збожжа з палёў плануе накіраваць Міністэрства абароны.
Да кандыцыі збожжа ў Прыдняпроўскім краі будзе даводзіцца на 260 зернесушыльных комплексах.
Што ж датычыцца вырашэння пытання забяспечанасці механізатарскімі кадрамі, то на дапамогу вяскоўцам павінны прыйсці некалькі соцень спецыялістаў з прадпрыемстваў і навучальных устаноў рэгіёну. Сярод іх студэнты Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі.
mogilevnews.by