За студзень-верасень 2021 года ў бюджэт Магілёўскай вобласці паступіла Br1 159,5 млн. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года даходы бюджэту павялічыліся на 10%, або на Br105 млн. у фактычным вылічэнні, паведамілі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці.
Лідзіруюць у структуры паступленняў арганізацыі дзяржаўнага сектара эканомікі. На іх долю прыпадае 57,5% агульных паступленняў, што складае Br666,1 млн. Арганізацыі недзяржаўнага сектара заплацілі ў бюджэт Br406,3 млн. (35%), індывідуальныя прадпрымальнікі – Br47,8 млн. (4,1%), фізічныя асобы – Br39,3 млн. (3,4%).
Найбольшыя сумы ў даходах бюджэту складаюць паступленні падаходнага падатку – Br429,6 млн. (37%), падатку на дабаўленую вартасць – Br133,4 млн. (11,5%), падатку на прыбытак – Br96,8 млн. (8,3%), акцызаў – Br60,6 млн. (5,2%).
Па стане на 1 кастрычніка 2021 года на Магілёўшчыне налічвалася 417,9 тыс. дзеючых плацельшчыкаў, у тым ліку: 13,1 тыс. – арганізацыі недзяржаўнага сектара эканомікі, 2,4 тыс. – дзяржаўныя арганізацый, 26,3 тыс – індывідуальныя прадпрымальнікі, 376,1 тыс. – фізічныя асобы.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
05.05.2025 - 09:56
05.05.2025 - 09:17
Стабільны рост і экспарт. Якія задачы пастаўлены перад новым кіраўніком «Магілёўліфтмаша»
30.04.2025 - 11:20
26.04.2025 - 14:46
25.04.2025 - 12:52
З 1 мая ў Беларусі павышаецца памер бюджэту пражытачнага мінімуму