Сустрэчу з дэлегацыяй з правінцыі Шэньсі Кітайскай Народнай Рэспублікі правёў сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Генадзь Дзенгалёў.
Прадстаўнікі дзелавых колаў на чале з выканаўчым віцэ-прэзідэнтам Шэнсійскай замежнай кітайскай гандлёвай палаты Чжэнам Чжывэем наведваюць рэгіён з мэтай азнаямлення з аграпрамысловым патэнцыялам Прыдняпроўскага краю і наступнага наладжвання супрацоўніцтва ў гэтай сферы. Госці ўжо азнаёміліся з работай Клімавіцкага камбіната хлебапрадуктаў і выехалі на палі ААТ «Аграсэрвіс» горада Чавусы, дзе пацікавіліся ўмовамі работы аграрыяў і высока ацанілі якасць беларускай тэхнікі. На працягу гэтага тыдня таксама запланаваны візіты ў СЗАТ «Сервалюкс Агра», Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію, СВК «Калгас «Радзіма» і іншыя сельскагаспадарчыя аб'екты. Таксама ў планах дэлегацыі - наведванне кітайскіх прадпрыемстваў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі рэгіёну.
На сустрэчы ў аблвыканкаме Генадзь Дзенгалёў прывітаў удзельнікаў і выказаў надзею на прадуктыўнае ўзаемадзеянне: «Мы гатовы адказаць на вашыя пытанні, паказаць прадпрыемствы, якія займаюцца вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі. Таксама ў нас ёсць шэраг дадатковых прапаноў для далейшага супрацоўніцтва», - пазначыў ён.
У іх ліку намеснік старшыні аблвыканкама пералічыў стварэнне прадпрыемства па вырошчванні сельскагаспадарчых культур, будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу поўнага цыкла і інш. Таксама ён запрасіў прадстаўнікоў дзелавых колаў Кітая прыняць удзел у Міжнародным эканамічным форуме «Млын поспеху», які пройдзе ў нашым рэгіёне ў кастрычніку.
Прадстаўнікі кітайскага боку ахвотна прынялі запрашэнне. Таксама кіраўнік дэлегацыі Чжэн Чжывэй адзначыў, што нягледзячы на прыярытэтную цікавасць да раслінаводства, яны гатовы падрабязна вывучыць існуючыя прапановы па супрацоўніцтву. Ён падзякаваў беларускім калегам за гасціннасць, інфарматыўныя сустрэчы на прадпрыемствах рэгіёну і добрыя інвестыцыйныя праекты, акрэсліўшы ўзаемную зацікаўленасць ва ўстанаўленні моцных партнёрскіх сувязей з Магілёўскай вобласцю.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
29.07.2025 - 17:21
Залатая гарачая пара ў разгары: на Магілёўшчыне аграрыі ўдарна ўбіраюць ураджай азімага рапсу
24.07.2025 - 11:12
Форум-практыкум «Шлях у Індыю: магчымасць беларускага экспарцёра» стартаваў у Магілёве
23.07.2025 - 11:37
Форум-практыкум «Шлях у Індыю: магчымасць беларускага экспарцёра» - інвестыцыя ў ваш поспех
22.07.2025 - 11:14