У Ханты-Мансійску адбыліся гонкі з масавым стартам у рамках Кубка Міжнароднай лігі клубнага біятлона 2024 года.
На першым старце зімовага сезона спартсмены прадстаўляюць не рэгіёны, а біятлонныя клубы. Удзел у спаборніцтвах бяруць наймацнейшыя беларускія і расійскія спартсмены, падзеленыя на 15 каманд. Дванаццаць квартэтаў складзены з расіян, у тры калектывы ўвайшлі нашы біятланісты. Праграму Кубка МЛКБ адкрыў мужчынскі мас-старт, трэцяе месца ў якім заняў Антон Смольскі, які выступае за клуб «Беларускі нафтавік». Пятым і шостым фінішавалі Іван Тулацін і Дзмітрый Лазоўскі.
Услед за мужчынамі медалі ў аналагічнай дысцыпліне разыгралі дзяўчаты. Перамогу ў гонцы атрымала прадстаўніца клуба «Прафінскі» Вікторыя Сліўко, трэцяй размясцілася яе сяброўка па камандзе Анастасія Халілі. Срэбра заваявала Анастасія Шаўчэнка з квартэта «Вопыт і маладосць». Лепшай з беларусак стала Дынара Смольская, якая фінішавала на восьмай пазіцыі. Пасля двух агнявых рубяжоў наша спартсменка ішла ў групе лідэраў, але два промахі на першай стральбе са становішча стоячы адкінулі яе за межы шасцёркі лепшых.
Аднаклубніца Смольскай па «Беларускім нафтавіку» Ганна Сола заняла 12-е месца, Адэліна Сабітава (Беларускі клуб біятлона) стала 15-й, Ксенія Варабей («Беларускія зубры») - 24-я, а Дар'я Кудаева (БКБ) паказала 28-й вынік. Кубак Міжнароднай лігі клубнага біятлона завершыцца заўтра, удзельнікі разыграюць медалі ў змешанай эстафеце. Пачатак гонкі - у 12.00 па мінскім часе. Каманда-пераможца агульнага заліку турніру атрымае ў сваё распараджэнне пераходны трафей.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»