Магілёўскі міжнародны марафон пройдзе ў Магілёве 1 кастрычніка. Па традыцыі выйсці на стартавую лінію змогуць як аматары бегу, так і прафесійныя спартоўцы. У гэтым годзе праграма марафону дапоўнілася і сямейным забегам. Пра гэта расказаў старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы і галоўны суддзя Магілёўскага міжнароднага марафону Дзмітрый Сівоў.
У гэтым годзе ў праграме марафону 4 забегі. «Дыстанцыі будуць 4 км, 10 км і крыху больш за 42 км. Удзельнікамі марафону могуць стаць як аматары, гэтак і прафесійныя спартсмены. У гэтым годзе ўсе ўдзельнікі масавага забегу на 4 км атрымаюць памятныя медалі, - распавёў галоўны суддзя. - Больш за прафесійнымі стануць дыстанцыі ў 10 і 42 км. Маршруты пракладзеныя па цэнтральнай частцы Магілёва, а на 40 км захопяць яшчэ ўчасткі Кастрычніцкага раёна Магілёва».
Так, марафонцы будуць стартаваць з пляца Славы. Фінішуюць яны таксама тут. У 11.00 прагучыць стартавы сігнал. Удзельнікі марафону і дыстанцыі за 10 км прабягуць па цэнтральных вуліцах Магілёва, набярэжнай ракі Дубравенка, спусцяцца ў парк Паднікольле, а таксама прабягуць па асобных вуліцах у Кастрычніцкім раёне Магілёва. На стартавую лінію ўдзельнікі дыстанцыі за 4 км выйдуць у 12.20. Іх маршрут - традыцыйнае кола па вул. Першамайскай, плошчы Леніна, вул. Піянерскай і плошчы Славы.
Як адзначылі арганізатары, сёлета ўсе ўдзельнікі забегаў на 10 і 42 км атрымаюць майкі, выпушчаныя спецыяльна да мерапрыемства, а таксама медалі на фінішы.
«Навінкай гэтага года стане сямейны забег. Узроставае абмежаванне для дзяцей ад 0 да 12 гадоў. Суправаджаць дзіця ў забегу можа любы сваяк, - распавёў Дзмітрый Сівоў. - Дыстанцыя для іх - сімвалічная, дзесьці да 500 м. Тут галоўнае не хуткасць, а магчымасць зарадзіцца пазітывам і добрым настроем, далучыцца да спорту і цікава правесці час з блізкімі. На памяць кожнае дзіця на фінішы атрымае памятны медаль».
Колькасць дзяцей, якія могуць стаць удзельнікамі сямейнага забегу абмежавана - усяго 500 чалавек. А таму арганізатары раяць не зацягваць з рэгістрацыяй.
«Магілёўскі міжнародны марафон праходзіць у абласным цэнтры чацвёрты раз. І з кожным годам ахвочых прыняць у ім удзел становіцца больш, - адзначыў галоўны суддзя. - На маючы адбыцца марафон ужо зарэгістраваліся бегуны з розных куткоў Беларусі, Расіі і нават Кітая».
Прадумана для гасцей і ўдзельнікаў марафона творчая і забаўляльная праграмы. На плошчы Славы кожны ахвочы зможа пачаставацца салдацкай кашай, а для спартсменаў будуць устаноўлены спецыяльныя лазні.
Каб стаць удзельнікам Магілёўскага міжнароднага марафону, абавязковая рэгістрацыя ўдзельнікаў. Яе можна прайсці да 28 верасня на сайце runin.by у адпаведным раздзеле. «Жыхары Магілёва і спартоўцы, якія прыедуць у абласны цэнтр загадзя, змогуць атрымаць свае нумары ў СК «Алімпіец» у пятніцу і суботу. У дзень забегу з 8.00 да 10.30 парадкавыя нумары для прыезджых спартоўцаў будуць выдаваць у Магілёўскім абласным краязнаўчым музеі ім. А.Р. Раманава», - адзначыў Зміцер Сівоў.
Арганізатары спартыўнага мерапрыемства - Магілёўскія гарадскі і абласны выканаўчыя камітэты, Міністэрства спорту і турызму, Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, партнёры марафону.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе