Беларуская біятланістка Дзінара Алімбекава займае пятае месца ў агульным заліку Кубка свету пасля чатырох праведзеных этапаў.
Перад стартам чацвёртага кубкавага этапу ў аўстрыйскім Хохфільцэне яна была другой, але пасля яго завяршэння не здолела ўтрымацца ў тройцы лідараў. У Аўстрыі Дзінара Алімбекава выступіла няўдала: у спрынтарскай гонцы на 7,5 км заняла толькі 31-е месца, у гонцы пераследу фінішавала на 11-й пазіцыі, а ў мас-старце аказалася на 20-м радку выніковага пратакола.
Зараз у актыве лідара беларускай жаночай каманды 326 ачкоў. Генеральную класіфікацыю ўзначальвае нарвежская біятланістка Марта Олсбю-Ройселан, у якой 415 заліковых балаў, на другой пазіцыі шведка Ганна Эберг – 378 ачкоў, трэцяй ідзе яшчэ адна нарвежская спартсменка Тырыль Экхаф – 346 балаў, замыкае квартэт фаварытаў шведская біятланістка Эльвіра Эберг – 334 ачкі.
На чатырох стартавых кубкавых этапах заліковыя ачкі зарабілі яшчэ тры прадстаўніцы Беларусі: Алена Кручынкіна – 100 (27-е месца ў агульным заліку), Ірына Крыўко – 97 (29) і Ганна Сола – 65 (37). У заліку Кубка нацый жаночая зборная Беларусі займае 7-е месца, набраўшы 2252 ачкі. Лідзіруе каманда Швецыі – 2871 бал, другой ідзе зборная Нарвегіі – 2745, на трэцім месцы біятланісткі Францыі – 2682.
У асабістым заліку ў мужчын лідарства захоўвае нарвежскі біятланіст Ёханэс Бё, у якога 428 ачкоў, на другім месцы яго суайчыннік Стурла Холм Легрэйд – 373, трэцюю пазіцыю займае швед Себасцьян Самуэльсан – 344. Найлепшы з беларускіх біятланістаў Антон Смольскі мае 92 ачкі і займае 29-е месца. У Сяргея Бачарнікава 86 балаў (32-е месца), Максім Варабей набраў 39 балаў (43), у Рамана Ялетнава 15 ачкоў (56). У заліку Кубка нацый беларуская зборная знаходзіцца на 8-й пазіцыі, маючы ў сваім актыве 2052 ачкі. Наперадзе біятланісты Нарвегіі – 3033, на другой пазіцыі каманда Швецыі – 2714, трэцяе месца ў зборнай Германіі – 2629.
Пяты этап Кубка планеты ў пачатку 2021 года прыме нямецкі Аберхоф. Яго ўдзельнікам трэба будзе правесці шэсць гонак:
8 студзеня – мужчынскі спрынт на 10 км і жаночы спрынт на 7,5 км;
9 студзеня – мужчынская гонка пераследу на 12,5 км і жаночая гонка пераследу на 10 км;
10 студзеня – змешаная эстафета і адзіночная змешаная эстафета.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
23.04.2025 - 10:57
Адкрытае першынство па джып-спрынце «Дарогамі Перамогі» пройдзе 27 красавіка ў Бабруйскім раёне
18.04.2025 - 09:19
Магіляўчанка Сюзанна Валадзько заваявала бронзу чэмпіянату Еўропы па цяжкай атлетыцы
16.04.2025 - 09:26
«Барысфен» і «Гродна-93» перамаглі на фінішы рэгулярнага сезона чэмпіянату Беларусі
11.04.2025 - 12:34
Аліна Шаўчук стала чэмпіёнкай Еўропы па барацьбе ў вазе да 68 кг
10.04.2025 - 11:42
Бабруйчанка Аліна Шаўчук выйшла ў фінал чэмпіянату Еўропы па барацьбе