Электронны кірмаш вакансій для моладзі адбудзецца 16 лістапада з 10.00 да 12.00 на сайце e-vacancy.by. Гэта пляцоўка прадаставіць магчымасць актыўнага дыялогу ў рэжыме анлайн з наймальнікамі Магілёва, паведамілі ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага гарвыканкама.
У мерапрыемстве прымуць удзел арганізацыі абласнога цэнтра. Будзе прадстаўлена больш за 200 вакансій, доступ да якіх захаваецца і пасля заканчэння электроннага кірмашу. Яны будуць аўтаматычна перанесены ў базу даных на партале службы занятасці.
«Электронны кірмаш вакансій дазволіць шмат у чым палегчыць працэс пошуку працы: скарыстацца такім варыянтам можна, не выходзячы з дому, – падкрэслілі суразмоўцы. Кожны зможа задаць удакладняльныя пытанні, даць рэзюмэ для пошуку працы».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
01.09.2025 - 13:16
У Беларусі з 1 верасня павялічацца базавая стаўка і заробкі бюджэтнікаў
01.09.2025 - 13:15
У Беларусі з 1 верасня павялічыліся ўсе віды працоўных пенсій
29.08.2025 - 13:39