Гарадское масава-спартыўнае мерапрыемства «Камсамолу–100: эстафета пакаленняў» пройдзе сёння ў Магілёве. Яго ўдзельнікамі стануць ветэраны Ленінскага камуністычнага саюза моладзі Беларусі і саюзнай моладзі Магілёва. Пра гэта паведаміла другі сакратар Магілёўскага гарадскога камітэта БРСМ Наталля Шайдава.
«Спартыўнае мерапрыемства прымеркавана да стагоддзя камсамола. У кожнай камандзе будзе 8 чалавек: 4 з БРСМ і 4 прадстаўнікі ЛКСМБ. Ім трэба будзе прайсці сем розных станцый, дзе кожны ўдзельнік зможа прадэманстраваць свае спартыўныя навыкі, кемлівасць і веданне гісторыі», – расказала Наталля Шайдава.
Удзельнікі эстафеты паспрабуюць свае сілы ў дартсе, карнхоле, боўлінгу і рыбалцы. Пагуляюць у фрысбі і кальцакід, а таксама правераць свае веды ў інтэлектуальным туры – пытанні будуць тычыцца гісторыі камсамола Беларусі.
Пройдзе спартыўная эстафета пакаленняў у Магілёўскім прафесійным электратэхнічным каледжы (вул. Якубоўскага, 18). Пачатак у 14.00.
Арганізатарамі выступілі Магілёўскі гарадскі камітэт БРСМ, ДУ «Магілёўскі гарадскі ФСК» і Магілёўскі гарвыканкам.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва