Фінальны этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта Беларусі стартуе на лёдзе сталічнай «Чыжоўка-Арэны».
За ўзнагароды спаборніцтваў у старэйшай узроставай групе (2012-2014 гадоў нараджэння) у дывізіёне А паспрачаюцца восем найлепшых каманд, якія паспяхова прайшлі кваліфікацыйныя спаборніцтвы. На першым этапе ўдзельнікі падзелены на два квартэты. У першай групе згуляюць брэсцкі «Алімпіец», мінскі «Сокал», «Маладзечна-Юні», і «Сокал» з Магілёўскай вобласці. У другой групе выступяць юныя хакеісты з Аршанскага раёна, гродзенскія «Ястрабы», мінскі «Лакаматыў» і каманда са Светлагорскага раёна. Групавая стадыя завершыцца 6 сакавіка, а ў пятніцу, 7 сакавіка, адбудуцца стыкавыя паядынкі за выніковыя месцы.
На наступным тыдні пройдуць фінальныя баталіі ў малодшай узроставай групе (2012-2014). Вырашальныя матчы спаборніцтваў у дывізіёне Б адбудуцца ў другой палове сакавіка. У дывізіёне А бяруць удзел каманды з гарадоў і раёнаў краіны, дзе ёсць крытыя лядовыя арэны, а ў дывізіёне Б гуляюць прадстаўнікі гарадоў і рэгіёнаў, дзе няма каткоў са штучным лёдам.
Арганізатарамі спаборніцтваў з`яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства адукацыі, Федэрацыя хакея Беларусі, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, а таксама Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
11.08.2025 - 09:33
Хакеісты «Магілёва» былі мацнейшымі за «Славуціч» у матчы Кубка Салея
07.08.2025 - 08:47
«Магілёў» і «Славуціч» атрымалі перамогі ў матчах Кубка Салея
23.07.2025 - 14:47
Магілёўскія «Львы» гатовы да сезона: новыя зоркі, амбіцыйныя мэты, а лёд гарыць пад канькамі
16.07.2025 - 13:04