Футбалісткі сталічнага «Дынама-БДУФК» перапынілі пераможную серыю ў матчах жаночага чэмпіянату Беларусі.
Пасля шасці вікторый запар чэмпіёнкі краіны не здолелі адолець у гасцях магілёўскі «Днепр», завяршыўшы паядынак унічыю - 0:0. Уладальніцы срэбра футбалісткі ФК «Мінск» таксама на выездзе разграмілі бабруйскую «Белшыну» з вынікам 8:0. Хет-трык у гэтай сустрэчы аформіла лепшы бамбардзір цяперашняга першынства Вікторыя Валюк, у актыве якой стала 11 забітых мячоў. Бронзавы прызёр мінулага чэмпіянату мінская «Зорка-БДУ» ў сябе дома не пакінула шанцаў на поспех аўтсайдэрам турніру спартсменкам «Гомеля» - 7:0.
Футбалісткі «Віцебска» з лікам 2:1 перамаглі на сваім полі юніёрскую зборную Беларусі (U-19). У Пінску мясцовы «ДЮСШ-ПалесДУ» адолеў гасцей з наваполацкага «Нафтана» - 1:0.
Становішча ў групе лідэраў: «Дынама-БДУФК» - 19 ачкоў (7 матчаў), «Віцебск» - 17 (7), «Мінск» - 16 (7). Унізе турнірнай табліцы знаходзіцца «Гомель», у якога 2 ачкі, па 4 балы набралі «Белшына» і «Нафтан».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
28.08.2025 - 10:18
Хакеісты «Дынама-Шынніка» рыхтуюцца да старту ў новым сезоне МХЛ
19.08.2025 - 09:17
Магіляўчанін Ягор Шарамкоў выступіць на чэмпіянаце свету па спартыўнай гімнастыцы ў Інданезіі
18.08.2025 - 09:12
Сталі вядомы пераможцы чэмпіянату Беларусі па цяжкай атлетыцы
14.08.2025 - 11:37
Новыя спартовыя пляцоўкі з'явіліся ў адзінаццаці школах Магілёва