RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Галоўны ўрач Касцюковіцкай ЦРБ Аляксандр Лобаў: форум стаў асаблівым па атмасферы, змесце выступленняў, сіле эмоцый

«Атмасферу адзінства адчуваў кожны»

Удзел ва Усебеларускім народным сходзе для галоўнага ўрача Касцюковіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Аляксандра Лобава не ў навінку. Ён быў дэлегатам папярэдняга, пятага сходу. Але па перакананні кіраўніка раённага аховы здароўя, урача-хірурга і дэпутата мясцовага Савета, цяперашні форум стаў асаблівым і па атмасферы, і па змесце выступленняў, і па сіле эмоцый.

Максімальная набліжанасць да жыцця

зрабіла мерапрыемства асаблівым, – лічыць Аляксандр Лобаў. – Усе выступленні і каментары былі максімальна набліжаныя да тых рэалій, у якіх жыве сёння краіна наогул і мы, жыхары малых гарадоў, у прыватнасці.

Даклад кіраўніка дзяржавы, кажа дэлегат, быў усёабдымным і запомніцца ўсім надоўга:

– На сходзе Прэзідэнт увесь свой час утрымліваў увагу залы, не было і моманту, калі цікавасць згасала. Па ўсіх напрамках дзейнасці былі дадзены дэталёвыя тлумачэнні: якая пазіцыя, чаму і як будзем рухацца далей, а гэта і хацелася пачуць. Больш за ўсё запомніўся пасыл датычна абранага курсу краіны. Кіраўнік дзяржавы задаў слушнае пытанне: калі мы хочам мяняць медыцыну, ці гатовы мы адмовіцца ад дзяржаўнай і перайсці на платную; калі спыняем прадпрыемствы дзяржсектара, ці заменіць іх прыватны бізнес? Адным словам, ці гатовыя змагары за перамены мець справу з наступствамі, якія пацягнуць гэтыя рэвалюцыйныя змены?

Галоўны ўрач лічыць, што леташнія вулічныя акцыі – гэта не рэакцыя на канкрэтную падзею, а хутчэй стан душы, асабліва характэрны для моладзі, якую пэўныя сілы выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах.

– У нас у Касцюковічах таксама людзі выходзілі на вуліцы, – успамінае дэлегат, – але сярод іх не было тых, хто што-небудзь талковае прапаноўваў ці быў лідарам. Мне такая пазіцыя незразумелая. Шмат гадоў Прэзідэнт ва ўладзе? Але ці знойдзеце вы альтэрнатыву сёння такому моцнаму палітыку, які б павёў за сабой краіну ў такі неспакойны час?

Аляксандр Лобаў адзначыў высокі ўзровень арганізацыі сходу і шырокае прадстаўніцтва ўдзельнікаў.

– Было не толькі прыемна знаходзіцца ў прыгожым Палацы Рэспублікі, інтэр’ер якога схіляе да дзелавых зносін на высокім узроўні, але і бачыць, наколькі розныя сферы прадстаўляюць ўдзельнікі. Дарэчы, толькі з нашага раёна былі прадстаўнікі прамысловасці, прафсаюзаў, сельскай гаспадаркі, адукацыі і спорту...

Усе негатыўныя каментары на адрас Усебеларускага народнага сходу Аляксандр Лобаў лічыць праявай банальнай зайздрасці і бяссілля яго праціўнікаў.

– Разумееце, у апошні час развялося шмат ацэншчыкаў і экспертаў незразумелага паходжання, –гаворыць ён. – А я за тое, каб кожны займаўся сваёй справай: урач – лячыў, прафсаюзны дзеяч – абараняў правы работнікаў, грамадскія аб’яднанні–прапісанай у іх статуце дзейнасцю. Хочаш быць лідарам і руліць палітычнымі працэсамі–пачынай з малога, з месца, дзе жывеш. Ідзі ў дэпутаты, стварай партыі. Заручайся падтрымкай людзей, хай яны цябе прасоўваюць, даказвай працай, што нешта значыш для грамадства. Але калі раптам адкуль ні вазьміся з’яўляецца нехта і пачынае ганіць усё, абясцэньваць, паціскаеш плячыма. Успамінаецца выраз: «Уся краіна гуляе ў футбол, акрамя тых, хто гэтым займаецца». Так і з ацэнкай сходу.

Міжрэгіянальным бальніцам – зялёнае святло

Самым хвалюючым пытаннем для дэлегата Лобава стала тэма захавання тэндэнцыі развіцця галіны аховы здароўя.

– Я хацеў пачуць на сходзе, якія задачы ставяцца і ў якіх напрамках мы будзем рабіць акцэнт, – растлумачыў медык. – І цяпер разумею, што атрымаў поўнае ўяўленне па гэтым пытанні. Парадавала, што кіраўніцтва краіны мае намер удасканальваць рэгіянальную медыцыну. Не толькі таму, што я прадстаўнік раёна і ў гэтым зацікаўлены з прычыны службовых абавязкаў. Калі зрабіць міжраённыя бальніцы не горшымі за абласныя, то не толькі змогуць атрымаць неабходную дапамогулюдзі, але і можна будзе разгрузіцьцэнтральныя ўстановы аховы здароўя. Захаваўшы гэтую тэндэнцыю, мы пяройдзем на якасна новы ўзровень аховы здароўя ў малых гарадах.

Аляксандр Лобаў прыводзіць вопыт сваёй бальніцы як міжраённай пляцоўкі медыцынскіх паслуг:

– У нас ёсць аддзяленне гемадыялізу, дзе стаіць дарагое абсталяванне, якое працуе на некалькі раёнаў, эндавідэахірургічны цэнтр. Таксама функцыянуюць міжраённы перынатальны цэнтр і аддзяленне траўматалогіі. Кабінеты паліятыўнай дапамогі, анкалагічны працуюць слабей, але калі іх перааснасціць, то і гэтыя пазіцыі можна ўзмацніць.

У разліку на саміх сябе

Цікаўлюся ў дэлегата, што выклікала ў яго на Усебеларускім народным сходзе найбольшы эмацыйны водгук.

– Вы ведаеце, на працягу практычна ўсёй праграмы мерапрыемства захоўваўся высокі эмацыйны градус. Атмасферу адзінства адчуваў кожны, – дзеліцца Аляксандр Лобаў. – Рэакцыя залы на выступоўцаў улоўлівалася літаральна скурай, на ўзроўні энергетыкі, асабліва калі гаворка ішла пра блізкія табе рэчы. Але больш за ўсё ўнутраны душэўны водгук у мяне выклікала выказванне пра «замежжа, якое нам дапаможа»: не дапаможа, калі мы самі сабе не дапаможам. Цалкам згодны: трэба разлічваць перш за ўсё на ўласныя сілы.

Гаворачы пра тое, з кім першым дэлегат падзяліўся сваімі ўражаннямі ад сходу, Аляксандр Лобаў паказаў групу ў «Вайберы»– у сямейны чат уваходзяць жонка Юлія і дочкі Лізавета і Аляксандра. Туды і паляцелі фатаграфіі бацькі з Палаца Рэспублікі з выразным лозунгам «Адзінства! Развіццё! Незалежнасць!».

СБ

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая