RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Госці і ўдзельнікі свята ў Александрыі з'елі амаль 6 т шашлыка і выпілі 8,5 тыс. л квасу

Госці і ўдзельнікі рэспубліканскага свята «Купалле» («Александрыя сустракае сяброў») з'елі амаль 6 т шашлыку і выпілі 8,5 тыс. л квасу. Пра гэта расказала намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага аблвыканкама Вераніка Цітова.

«Гандлёвае абслугоўванне – неад'емная частка свята ў Александрыі, і з кожным годам расце як колькасць наведвальнікаў мерапрыемства, так і тавараабарот, – падкрэсліла Вераніка Цітова. – Напрыклад, у параўнанні з мінулым годам тавараабарот узрос у 1,6 раза і склаў каля Br450 тыс. Госці і ўдзельнікі свята з'елі амаль 6 т шашлыку (у мінулым годзе 4,6 т), выпілі 8,5 тыс. л квасу і 11,6 тыс. л піва».

У гандлёвым абслугоўванні свята прынялі ўдзел 120 суб'ектаў гаспадарання, а гэта 135 гандлёвых аб'ектаў. Агульная працягласць гандлёвай экспазіцыі склала больш як 1,55 км і павялічылася ў параўнанні з папярэднім годам амаль на 150 м. Для камфортнага адпачынку арганізавана 2,9 тыс. пасадачных месцаў – на 700 больш, чым у 2021 годзе. Гэта крытыя павільёны і адкрытыя пляцоўкі для адпачынку гасцей. Фуд-корты працавалі на працягу ўсяго свята.

Гандлёвае абслугоўванне праходзіла на трох пляцоўках: «Александрыйская гасціна», дзе сваю прадукцыю выставілі арганізацыі спажывецкай кааперацыі, «Гандлёвая суполка», якая складаецца з сямі падворкаў усіх абласцей і Мінска, і «Вуліца Сувенірная», дзе свае вырабы прэзентавалі рамеснікі і майстры народнай творчасці. Прыярытэтным напрамкам для арганізацый гандлю стала прыгатаванне ежы на віду і традыцыйнае меню беларускай кухні.

Самым вялікім фудкортам на свяце ў Александрыі стала пляцоўка спажыўкааперацыі Магілёўскай вобласці, якая заняла трэць купальскага поля. Тут былі абсталяваны 1,2 тыс. пасадачных месцаў агульнай працягласцю 300 м. Сваю прадукцыю прадставілі 11 арганізацый спажывецкай кааперацыі рэгіёна, у асноўным гэта работа грамадскага харчавання. Для гасцей свята ў Александрыі толькі арганізацыі спажыўкааперацыі прыгатавалі 2 т шашлыку, 1,5 т прадукцыі грыль (розныя каўбаскі і птушку), 1 т бульбы фры, 3,5 тыс. л квасу і 5 тыс. л піва.

Свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў») прайшло ў Шклоўскім раёне 9-10 ліпеня.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая