У адзіным сённяшнім матчы ў рэгулярным чэмпіянаце Маладзёжнай хакейнай лігі бабруйскі «Дынама-Шыннік», на жаль, саступіў у гасцях «Дынама» з Санкт-Пецярбурга. Паядынак скончыўся з лікам 2:4.
«Вельмі шмат выдаленняў. Шмат сіл марнавалі ў гульні ў няроўных складах. Відаць, у нейкіх сітуацыях мы не паспявалі. Паглядзім відэа, перагледзім усе моманты, але мне падаецца, што мы проста не паспявалі, парушалі правілы і прапусцілі такія галы. Сапернік быў хутчэй. Былі і ў нас моманты, але падвяла рэалізацыя». З такім рэзюмэ ад галоўнага трэнера нашай каманды Андрэя Міхалёва цяжка не пагадзіцца. Хакеісты «Дынама-Шынніка» сапраўды саступілі расійскай дружыне ў хуткасці, не праявілі неабходнай дысцыплінаванасці і апынуліся горш у завяршальнай фазе атак. Так што выніковы вынік, нажаль, заканамерны.
У пераможцаў вызначыліся Макар Голікаў (7-я хвіліна), Кірыл Баброўскіх (25), Рэнат Хузін (41) і Даніла Шарапаў (45). У прайграўшых галамі адзначыліся Дзмітрый Тукач (33) і Мікіта Хадаровіч (55).
Нягледзячы на паражэнне, «Дынама-Шыннік» з 75 баламі ўзначальвае турнірную табліцу «Срэбнага» дывізіёна Заходняй канферэнцыі. Наступны матч бабруйская каманда, якая ўжо гарантавала сабе месца ў плэй-ін, правядзе 26 лютага ў гасцях супраць яшчэ адной дружыны з Санкт-Пецярбурга – «СКА-1946».».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
26.11.2025 - 12:48
Міжнародны мемарыял Тані Карпінскай па настольным тэнісе пройдзе ў Магілёве з 3 па 5 снежня
25.11.2025 - 09:43
«Магілёў» узяў верх над «Авіятарам» у паядынку хакейнай экстралігі
24.11.2025 - 11:33
Магілёўская лёгкаатлетка Дыяна Пруднікава перамагла на Дэфлімпійскіх гульнях у сямібор'і
24.11.2025 - 09:36
«Магілёў» адыграўся з ліку 2:5 і перамог «Авіятар» у экстралізе
24.11.2025 - 09:12
17.11.2025 - 10:14
Барцы Магілёўскай вобласці прабіліся ў паўфінал «Лігі адважных»